Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
баксёр¹, -а, мн. -ы, -аў, м.
Спартсмен, які займаецца боксам.
Б. цяжкай вагі.
|| прым.баксёрскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
баксёр², -а, мн. -ы, -аў, м.
Парода службовых сабак з шырокімі мордай і грудзьмі, кароткай поўсцю.
|| прым.баксёрскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
баксёрIм., спорт. боксёр
баксёрIIм. (порода собак) боксёр
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Баксёр (парода сабак) 9/283
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
баксёр, ‑а, м.
1. Спартсмен, які займаецца боксам.
2.Гіст. Удзельнік паўстання супраць чужаземных захопнікаў у 1900 годзе ў Кітаі.
3. Парода службовых сабак, якія маюць круглую галаву, кароткую морду, жоўтую поўсць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАКСЁР, нямецкі бульдог,
парода службовых сабак. Выведзены ў Германіі ў канцы 19 ст. скрыжаваннем англ. бульдогаў і ням. булен-бейсераў. Пашыраны ва ўсім свеце.
Канстытуцыя моцная, шыракацелая. Выш. ў карку 58—68 см. Масць рыжая, тыгравая, зрэдку белая, рабая, плямістая. Морда чорная або цёмная, вакол вачэй цёмныя кругі («акуляры»). Шэрсць кароткая, прамая, шорсткая. Хвост купіруюць у маладым узросце. Тып паводзін ураўнаважана-рухомы. Добра дрэсіруецца. Характэрны алюр — галоп.