Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
баклажа́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
Паўднёвая аднагадовая агародная расліна сямейства паслёнавых, а таксама плод гэтай расліны сіняга або фіялетавага колеру.
|| прым.баклажа́навы, -ая, -ае.
Баклажанавая ікра.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
баклажа́нм., бот.баклажа́н
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
баклажа́нбот.баклажа́н, -на м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
баклажа́н, ‑а, м.
1. Паўднёвая аднагадовая агародная расліна сямейства паслёнавых.
2. Мясісты плод гэтай расліны сіняга або фіялетавага колеру.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Баклажан 2/80; 8/302
- » - Далікатэс 163 2/80 (іл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БАКЛАЖА́Н (Solanum melongena),
шматгадовая агароднінная расліна сям. паслёнавых. Дзікарослы вядомы ў Індыі, дзе ўведзены ў культуру да нашай эры У Еўропе разводзілі пераважна як лек. расліну, з 18 ст. спажываюць у ежу. Вырошчваюць у тропіках і субтропіках; на Беларусі найбольш у паўд. раёнах Брэсцкай і Гомельскай абласцей.
Выш. да 1 м. Лісце простае, авальнае, зялёнае з фіялетавым адценнем. Кветкі фіялетавыя, пазушныя, адзіночныя або ў гронках. Плады — ягады, грушападобныя, круглыя або цыліндрычныя, фіялетавыя, жоўтыя з карычневымі палосамі, зялёныя, белыя; маюць цукры, бялкі, дубільныя рэчывы, вітаміны C, B1, PP. Цепла- і вільгацелюбівая расліна. У культуры аднагадовая, вырошчваецца расадай. У адкрыты грунт высаджваюць у канцы мая — пач. чэрвеня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
баклажа́н
(перс. baklažan)
агародная расліна сям. паслёнавых, пашыраная пераважна ў тропіках і субтропіках, а таксама мясісты плод гэтай расліны сіняга або фіялетавага колеру; вырошчваецца на поўдні Беларусі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Баклажа́н. Рус.баклажа́н, бадаржа́н, бадража́н, бадижа́н і г. д., укр.баклажа́н ’баклажан, памідор’, поклажа́н. Запазычанне з цюрк. моў: тур.patlican, усх.-цюрк.patingän ’тс’ < араб.-перс.bādinǰān. Локач, 14; Фасмер, 1, 110. Параўн. яшчэ Шанскі, 1, Б, 15.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
aubergine[ˈəʊbəʒi:n]n.баклажа́н
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)