бакаві́ца, -ы, мн. -ы, -ві́ц, ж.

Бакавая сценка вагона, кузава, шафы і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бакаві́ца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. бакаві́ца бакаві́цы
Р. бакаві́цы бакаві́ц
Д. бакаві́цы бакаві́цам
В. бакаві́цу бакаві́цы
Т. бакаві́цай
бакаві́цаю
бакаві́цамі
М. бакаві́цы бакаві́цах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бакаві́ца ж. бокова́я сторона́ предме́та

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бакаві́ца, ‑ы, ж.

Бакавая сценка вагона, кузава, шафы і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бакаві́ца ж

1. (бакавая частка чаго) Sitenteil n -s, -е;

2. тэх Wnge f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

бакаві́на, -ы, мн. -ы, -ві́н, ж.

1. Бакавая частка чаго-н.

Б. армяка выгарала.

Б. судака.

2. Тое, што і бакавіца.

Б. кузава.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бакаві́на, ‑ы, ж.

1. Бакавая частка чаго‑н. Доўга сек [Эфір] бакавіну гары, доўга абліваўся салёным потам, але, нарэшце, прабіўся да нейкай мяккай пароды. М. Ткачоў.

2. Тое, што і бакавіца. Бакавіна вагона.

3. Бакавая частка тушы. — Шынкевіч таксама добрая цаца! — падчэпліваючы відэльцам сакавітую бакавіну ліня з каструлі, абурана прадаўжаў Фама Гаўрылавіч. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакой, хата / у службовым памяшканні: кабінет / у бальніцы, доме адпачынку, санаторыі: палата / у манастыры: келля / бакавы: бакоўка, бакавіца (разм.) / у турме для аднаго вязня: адзіночка (разм.); святліца, свяцёлка (уст.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)