ба́йкаць
‘пагаворваць што-небудзь і без прамога дапаўнення; закалыхваць дзіця над калыскай (байкаць дзіця)’
дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
ба́йкаю |
ба́йкаем |
| 2-я ас. |
ба́йкаеш |
ба́йкаеце |
| 3-я ас. |
ба́йкае |
ба́йкаюць |
| Прошлы час |
| м. |
ба́йкаў |
ба́йкалі |
| ж. |
ба́йкала |
| н. |
ба́йкала |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
ба́йкай |
ба́йкайце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
ба́йкаючы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Ба́йкаць 1 ’укалыхваць, люляць’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.), ’пагаворваць’ (Нас.). Рус. ба́йкать ’тс’. Утварэнне ад выклічніка бай‑бай, што азначае «ўкалыхванне дзяцей», і вядомага ва ўсіх усх.-слав. мовах (з тыповым у адвыклічнікавых утварэннях суфіксам ‑к). Ёль (IF, 57, 11) лічыць бай‑бай (як і англ. bye, bye ’тс’) гукапераймальным. Аднак не выключаецца сувязь з слав. *bajati ’гаварыць’ (гл. ба́іць), параўн. Брандт, РОБ, 18, 28. Фасмер (1, 106, 140) дапускае абедзве магчымасці.
Ба́йкаць 2 ’гаварыць што-н., плявузгаць’ (Юрч.), ’пагаворваць’ (Гарэц., Нас.). Рус. ба́йкать ’тс’. Утварэнне суфіксам ‑к‑ (частым у эмацыянальных дзеясловах) ад *bajati ’гаварыць’ (гл. ба́іць). Суфікс ‑к‑ у слав. мовах меў значэнне фарманта дэмінутыўнасці ў дзеясловах (захаваўся як прадуктыўны, напр., у зах. гаворках укр. мовы, у зах. і паўд.-слав. мовах). З апошняй літ-ры гл. Чарнецкі, Мовознавство, 1970, 5, 42–48.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)