БАЗАФІЛІ́Я

(ад грэч. basis аснова + ...філія),

уласцівасць клетачных і інш. мікраскапічных структур афарбоўвацца асн. фарбавальнікамі (азур, піранін і інш.) у растворах, якія маюць рэакцыю, блізкую да нейтральнай. Павышэнне базафіліі клеткі сведчыць пра інтэнсіўны бялковы сінтэз і вял. колькасць рыбануклеінавай кіслаты (РНК) у ёй. Уласціва растучым, рэгенерыравальным і пухлінным тканкам. Выкарыстоўваецца ў мікрабіял., цыта- і гісталагічным аналізе (напр., для адрознення клетак крыві, аналізу клетак пярэдняй долі гіпофіза, астраўковай тканкі падстраўнікавай залозы і інш.). Гл. таксама Ацыдафілія, Базафілы.

А.С.Леанцюк.

т. 2, с. 218

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

базафілі́я

(ад гр. basis = аснова + -філія)

здольнасць клетак і тканак жывёлы або расліны афарбоўвацца асноўнымі фарбавальнікамі (параўн. ацыдафілія).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ацыдафі́лія ацыдафілі́я

(ад лац. acidus = кіслы + -філія)

здольнасць клетак і тканак жывёлы або расліны афарбоўвацца кіслымі фарбавальнікамі (параўн. базафілія).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)