ба́дэнскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ба́дэнскі ба́дэнская ба́дэнскае ба́дэнскія
Р. ба́дэнскага ба́дэнскай
ба́дэнскае
ба́дэнскага ба́дэнскіх
Д. ба́дэнскаму ба́дэнскай ба́дэнскаму ба́дэнскім
В. ба́дэнскі (неадуш.)
ба́дэнскага (адуш.)
ба́дэнскую ба́дэнскае ба́дэнскія (неадуш.)
ба́дэнскіх (адуш.)
Т. ба́дэнскім ба́дэнскай
ба́дэнскаю
ба́дэнскім ба́дэнскімі
М. ба́дэнскім ба́дэнскай ба́дэнскім ба́дэнскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ба́дэн-ба́дэнскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ба́дэн-ба́дэнскі ба́дэн-ба́дэнская ба́дэн-ба́дэнскае ба́дэн-ба́дэнскія
Р. ба́дэн-ба́дэнскага ба́дэн-ба́дэнскай
ба́дэн-ба́дэнскае
ба́дэн-ба́дэнскага ба́дэн-ба́дэнскіх
Д. ба́дэн-ба́дэнскаму ба́дэн-ба́дэнскай ба́дэн-ба́дэнскаму ба́дэн-ба́дэнскім
В. ба́дэн-ба́дэнскі (неадуш.)
ба́дэн-ба́дэнскага (адуш.)
ба́дэн-ба́дэнскую ба́дэн-ба́дэнскае ба́дэн-ба́дэнскія (неадуш.)
ба́дэн-ба́дэнскіх (адуш.)
Т. ба́дэн-ба́дэнскім ба́дэн-ба́дэнскай
ба́дэн-ба́дэнскаю
ба́дэн-ба́дэнскім ба́дэн-ба́дэнскімі
М. ба́дэн-ба́дэнскім ба́дэн-ба́дэнскай ба́дэн-ба́дэнскім ба́дэн-ба́дэнскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ба́денский ба́дэнскі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЛІСТАПА́ДАЎСКАЯ РЭВАЛЮ́ЦЫЯ 1918 у Германіі, Германская рэвалюцыя,

антыманархічная і агульнадэмакр. рэвалюцыя ў Германіі ў канцы 1-й сусв. вайны (пачалася ў ліст. 1918 — адсюль назва). Выклікана вял. стратамі, цяжкім становішчам (асабліва харчовым) і абмежаваннем канстытуцыйных правоў насельніцтва ў час 1-й сусв. вайны, бесперспектыўнасцю вайны супраць намнога большых сіл анты-герм. кааліцыі (Антанты). Непасрэдная яе прычына — спроба ўлад ліквідаваць паўстанне ў г. Кіль ваен. матросаў (3—4.11.1918), якія адмовіліся выканаць загад герм. вярх. камандавання аб прарыве англ. блакады. Да 7—8 ліст. хваляванні, у ходзе якіх на ўзор Сав. Расіі ствараліся органы рэв. улады — Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, ахапілі ўсе буйныя гарады і прамысл. цэнтры Германіі. Ва ўмовах паўстання рабочых і салдат Берліна 9 ліст. ад прастола адрокся кайзер (імператар) Вільгельм II (эмігрыраваў), пайшоў у адстаўку канцлер прынц Макс Бадэнскі; Ф.Шэйдэман абвясціў Германію рэспублікай, а К.Лібкнехт — «сацыяліст. рэспублікай». 10 ліст. агульны сход Саветаў у Берліне стварыў рэв. ўрад — Савет нар. упаўнаважаных (СНУ) на чале з Ф.Эбертам. 11 ліст. СНУ заключыў перамір’е з Антантай. Спрэчкі паміж найб. уплывовымі паліт. сіламі рэвалюцыі — Сацыял-дэмакратычнай партыяй Германіі і Незалежнай сацыял-дэмакратычнай партыяй Германіі — вакол пытання «ўлада Саветаў або Нацыянальны сход?» у выніку 1-га з’езда Саветаў (16—21.12.1918) вырашаны на карысць выбараў у Нац. ўстаноўчы сход 191.1919. Гэтымі выбарамі, выбарамі прэзідэнтам дзяржавы Эберта (11.2.1919) і ўтварэннем адказнага перад парламентам урада (13.2.1919) рэвалюцыя завершана; у Германіі ўстаноўлена Веймарская рэспубліка. У час рэвалюцыі мелі месца спробы яе трансфармацыі на ўзор Кастр. рэвалюцыі 1917 у Расіі (напр., абвяшчэнне ў студз. 1919 у г. Брэмен сав. рэспублікі) і праявы грамадз. вайны (баі ў студз. 1919 паміж лева- і праварадыкальнымі сіламі ў Берліне і інш.).

Літ.:

Драбкин Я.С. Ноябрьская революция в Германии. М., 1967;

Орлова М.И. Германская революция 1918—1919 гг. в историографии ФРГ. М., 1986.

Да арт. Лістападаўская рэвалюцыя 1918 у Германіі. Узброеныя матросы, салдаты і цывільныя асобы на вуліцы Берліна.

т. 9, с. 289

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)