ба́гінг

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. ба́гінг
Р. ба́гінгу
Д. ба́гінгу
В. ба́гінг
Т. ба́гінгам
М. ба́гінгу

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

БА́ГІНГ

(ад англ. bug клоп, жук, насякомае),

1) падслухоўванне пры дапамозе сучасных электронных прыстасаванняў (т.зв. «клапоў», «жучкоў» і інш.).

2) Выраб падобных мініяцюрных прыстасаванняў, якія патаемна размяшчаюцца для падслухоўвання ў жылых памяшканнях, машынах, адзенні і інш.

т. 2, с. 207

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ба́гінг

(ад англ. bug = насякомае, жук)

1) падслухоўванне з дапамогай электронных сродкаў;

2) устройства мініяцюрных памераў для падслухоўвання, якое тайна манціруецца ў жыллі або адзенні; «жучок».

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

ба́гінг

(англ. bugging, ад bug = насякомае, жук)

1) падслухоўванне з дапамогай сучасных электронных сродкаў;

2) устройства мініяцюрных памераў, якое тайна манціруецца ў жыллі або адзенні, «жучок».

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)