Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Багданаўка (в.) 2/59; 6/440 (к.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БАГДА́НАЎКА,
меліярацыйны канал у Беларусі, у Лунінецкім і Пінскім р-нах Брэсцкай вобл., левы прыток р. Бобрык 1-ы (бас. Прыпяці). Даўж. 30 км. Пачынаецца за 12 км на ПнУ ад в.Багданаўка Лунінецкага р-на, вусце каля в. Бакінічы Пінскага р-на.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГДА́НАЎКА,
вёска ў Беларусі, у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 30 км на ПнЗ ад Лунінца, 240 км ад Брэста, 17 км ад чыг. ст. Лоўча. 2255 ж., 672 двары (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, царква, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫЛЮ́К (Міхаіл Аляксандравіч) (н. 27.10.1948, с.Багданаўка Цярнопальскай вобл., Украіна),
бел. спявак (лірыка-драм. барытон). Засл. арт. Беларусі (1991). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1974). З 1971 саліст Нац.акад.т-ра оперы Беларусі. Валодае прыгожым мяккім голасам вял. дыяпазону, высокай пеўчай культурай. Сярод партый: Рыка, Бургамістр («Джардана Бруна», «Візіт дамы» С.Картэса), Леў Данілавіч («Князь Наваградскі» А.Бандарэнкі), Раберт, Ялецкі («Іаланта», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Маралес («Кармэн» Ж.Бізэ), Шарплес («Чыо-Чыо-сан» Дж.Пучыні), Валянцін («Фауст» Ш.Гуно), Жэрмон («Травіята» Дж.Вердзі), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні; прэмія на 1-м Міжнар. конкурсе оперных спевакоў імя С.Крушальніцкай, 1991, Львоў), Раеўскі («Вайна і мір» С.Пракоф’ева), сола барытона ў вак.-харэагр. прадстаўленні «Карміна Бурана» на муз.К.Орфа. Выступае як камерны спявак. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу імя М.І.Глінкі (1981).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́БРЫК 1-ы,
рака ў Беларусі, у Ганцавіцкім, Пінскім і Лунінецкім р-нах Брэсцкай вобл., левы прыток р. Прыпяць. Даўж. 109 км. Пл. вадазбору 1900 км². Пачынаецца з ляснога балота за 2,5 км на ПнЗ ад в. Сукач Ганцавіцкага р-на, цячэ па нізіне Прыпяцкае Палессе. Упадае ў Прыпяць за 2 км на ПнЗ ад чыг. ст. Прыпяць. Асн. прытокі: Вісліца (справа), каналы Хатыніцкі, Прысць, Багданаўка (злева).
Даліна невыразная. Пойма двухбаковая, шыр. ў сярэднім цячэнні 0,5—1 км, у ніжнім зліваецца з поймай Прыпяці. Рэчышча каналізаванае на працягу 102 км, пракладзена за 0,5—3 км ад старога. Шыр. да 3—3,5 м у вытоку, 35—40 м у вусці. Берагі сярэдне стромкія, месцамі абрывістыя. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 7,6 м³/с. У міжрэччы Бобрыка і Вісліцы ў Пінскім р-не створаны наліўное вадасх. Пагост і сажалкі рыбгаса «Палессе», 2 невял. сажалкі каля в. Парахонск.