багатыро́ў

прыметнік, прыналежны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. багатыро́ў багатыро́ва багатыро́ва багатыро́вы
Р. багатыро́вага багатыро́вай
багатыро́вае
багатыро́вага багатыро́вых
Д. багатыро́ваму багатыро́вай багатыро́ваму багатыро́вым
В. багатыро́ў (неадуш.)
багатыро́вага (адуш.)
багатыро́ву багатыро́ва багатыро́вы (неадуш.)
багатыро́вых (адуш.)
Т. багатыро́вым багатыро́вай
багатыро́ваю
багатыро́вым багатыро́вымі
М. багатыро́вым багатыро́вай багатыро́вым багатыро́вых

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

БАГАТЫРО́Ў Анатоль Васілевіч

(н. 13.8.1913, г. Віцебск),

бел. кампазітар, педагог. Нар. арт. Беларусі (1968). Праф. (1960). Скончыў Бел. кансерваторыю (1937, клас В.Залатарова). З 1948 выкладчык Бел. акадэміі музыкі (у 1948—62 рэктар). Сярод яго вучняў Г.Вагнер, В.Войцік, Я.Глебаў, С.Картэс, І.Лучанок, Ю.Семяняка, Дз.Смольскі, У.Солтан. Адзін з заснавальнікаў нац. оперы. У музыцы Багатырова гуманіст. ідэі перадаюцца яснай, пераканаўчай муз. мовай, заснаванай пераважна на інтанацыях бел. нар. песні. Узбагаціў многія жанры бел. музыкі. Сярод асн. твораў: оперы «У пушчах Палесся» (лібр. Я.Рамановіча паводле аповесці Я.Коласа «Дрыгва», паст. 1939, Дзярж. прэмія СССР 1941; у 1982 здзейснена тэлеэкранізацыя 2-й рэд.), «Надзея Дурава» (лібр. І.Келера, 1946, паст. 1956), кантаты «Сказ пра Мядзведзіху» (1937, сл. А.Пушкіна), «Ленінградцы» (1942, вершы Джамбула), «Беларускім партызанам» (1942, вершы Я.Купалы), «Беларусь» (1949, вершы Я.Купалы, П.Броўкі, П.Труса), «Беларускія песні» (1967, сл. народныя і Н.Гілевіча, Дзярж. прэмія Беларусі 1969), «Юбілейная» (1973); араторыя «Бітва за Беларусь» (1984, вершы Гілевіча); 2 сімфоніі (1946, 1947); «Святочная уверцюра» (1961); канцэрты для віяланчэлі (1962) і кантрабаса (1964) з арк.; фп. трыо; санаты для скрыпкі і фп., віяланчэлі і фп., трамбона і фп., кантрабаса і фп.; хары (у т. л. «Шумелі бярозы», «Калісьці бура на Карпатах»); вак. цыклы на вершы М.Багдановіча, Я.Купалы, Броўкі, А.Куляшова, Пушкіна, М.Лермантава, У.Шэкспіра, Г.Ахматавай; апрацоўкі нар. песень; музыка да драм. спектакляў (у т. л. да драмы Лермантава «Маскарад»), кінафільмаў.

Літ.:

Дубкова Т.А. Анатоль Багатыроў. Мн., 1972;

Яе ж. Беларуская сімфонія. Мн., 1974. С. 150—162;

Ляшчэня Т. А.В.Багатыроў // Бел. музыка. Мн., 1977. Вып. 2.

Т.А.Дубкова.

т. 2, с. 201

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Багатыроў П. (фалькларыст) 10/530

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Багатыроў Юрый Уладзіміравіч

т. 18, кн. 1, с. 340

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Багатыроў В. П. 8/173

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Багатыроў М. М. 8/201

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Багатыроў П. І. 8/181

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Багатыроў А. В. 1/9, 239, 432, 455; 2/56, 61, 85, 111, 223, 248—249 (укл.), 253, 254, 267, 380, 539, 580; 3/161, 316, 423, 503, 507; 4/32, 220, 226, 229, 231, 233, 234, 289, 314, 351, 478, 504, 508, 511; 5/8, 109, 126, 264, 303, 393, 403, 509; 6/174, 262, 321, 445, 458, 594; 7/225, 278, 290, 307, 309, 316, 380, 420, 511, 517, 570; 8/287, 418, 498, 639; 9/90, 351, 396, 397, 428, 484, 520, 554, 618; 10/94, 158, 180, 262, 362, 374, 375, 413; 11/340, 368, 389, 397, 495, 508, 569, 582, 595, 637, 642; 12/449, 610, 621, 622, 623, 624—625 (укл.), 624, 625, 626, 627

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

багаты́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. багаты́р багатыры́
Р. багатыра́ багатыро́ў
Д. багатыру́ багатыра́м
В. багатыра́ багатыро́ў
Т. багатыро́м багатыра́мі
М. багатыру́ багатыра́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

багаты́р, ‑а, м.

1. Той, хто валодае вялікай маёмасцю, мае многа грошай; багач. [Настаўнік:] — Вы толькі падумайце: маленькая жменька дваран і багатыроў села вам на карак, захапіла лепшыя землі, жыве з вашае працы і вас жа катуе. Колас. [Павал:] — Калі я цяпер узбіўся на добрую.. гаспадарку, дык ужо мяне багатыром лічаць. Чорны.

2. Казачны асілак, волат; вялікай сілы і адвагі чалавек, воін. Я не жартуючы хацеў бы пусціць па краіне мастацкае палатно, падобнае па зместу да «Багатыроў» Віктара Васняцова. Толькі сучаснае, аб нашых багатырах, якія стаяць на варце спакою і волі краіны. Брыль. // перан. Пра што‑н. велічнае, магутнае. Вось які ты, слаўны Кіеў, Старажытны багатыр! Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)