Ба́бінічы

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Ба́бінічы
Р. Ба́бініч
Ба́бінічаў
Д. Ба́бінічам
В. Ба́бінічы
Т. Ба́бінічамі
М. Ба́бінічах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Бабінічы (в., Аршанскі р-н) 1/485 (к.); 2/36

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Бабінічы (в., Віцебскі р-н) 2/36; 3/129 (к.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

БА́БІНІЧЫ,

вёска ў Беларусі, у Віцебскім раёне, за 1,5 км ад р. Віцьба. Цэнтр сельсавета і вучгаса «Падбярэззе». За 11 км на ПнУ ад Віцебска, на шашы Віцебск—Сураж. 734 ж., 294 двары (1995). Міні-мясакамбінат. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў.

т. 2, с. 182

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУРЫЛЕ́НКА Уладзімір Цімафеевіч

(25.12.1924, в. Бабінічы Віцебскага р-на — 13.5.1942),

Герой Сав. Саюза (1942). У Вял. Айч. вайну з 1941 партызан — падрыўнік атрада І.Р.Шлапакова ў Смаленскай вобл. За 10 месяцаў падарваў некалькі аўтамашын, 2 гарматы, пусціў пад адхон 4 эшалоны з жывой сілай і тэхнікай ворага. Вяртаючыся з баявога задання, трапіў у засаду, быў цяжка паранены, памёр ад ран. У Смаленску К. пастаўлены помнік.

У.Ц.Курыленка.

т. 9, с. 54

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)