бабы́лька

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. бабы́лька бабы́лькі
Р. бабы́лькі бабы́лек
Д. бабы́льцы бабы́лькам
В. бабы́льку бабы́лек
Т. бабы́лькай
бабы́лькаю
бабы́лькамі
М. бабы́льцы бабы́льках

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бабы́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

Разм. Жан. да бабыль. Захарка неўзабаве памёр, а дочкі, акрамя Кветы, так і завекавалі ў Чыстаполі бабылькамі. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бабы́ль, -я́, мн. -і́, -ёў, м. (разм.).

Бессямейны адзінокі чалавек.

Векаваць бабылём.

|| ж. бабы́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак і бабы́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек.

|| прым. бабы́льскі, -ая, -ае.

Бабыльскае жыццё.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бабы́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лек; ж.

Разм. Тое, што і бабылька. Бабка Параска была круглая бабылка, не мела ні мужа, ні сям’і і называла сябе «самасейкаю». Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)