аўтыге́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аўтыге́нны аўтыге́нная аўтыге́ннае аўтыге́нныя
Р. аўтыге́ннага аўтыге́ннай
аўтыге́ннае
аўтыге́ннага аўтыге́нных
Д. аўтыге́ннаму аўтыге́ннай аўтыге́ннаму аўтыге́нным
В. аўтыге́нны (неадуш.)
аўтыге́ннага (адуш.)
аўтыге́нную аўтыге́ннае аўтыге́нныя (неадуш.)
аўтыге́нных (адуш.)
Т. аўтыге́нным аўтыге́ннай
аўтыге́ннаю
аўтыге́нным аўтыге́ннымі
М. аўтыге́нным аўтыге́ннай аўтыге́нным аўтыге́нных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аўтыге́нны

(гр. authigenes = мясцовага паходжання);

а-ыя мінералы — мінералы асадачных горных парод, якія ўтварыліся ў працэсе седыментацыі і літагенезу на месцы намнажэння (напр. галіт, сільвін, гіпс, кальцыт, даламіт, кварц, халцэдон, палявы шпат і інш.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АНАЛЬЦЫ́М

(ад грэч. analkis слабы),

пародаўтваральны мінерал падкласа каркасных сілікатаў (група цэалітаў), Na2[AlSi2O6]2·2H2O. Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Крышталі, зярністыя масы, друзы, жэоды і інш. Бясколерны ці белы, шэры, зеленаваты, ружовы. Празрысты да амаль непразрыстага. Бляск шкляны. Цв. 5,5—6; крохкі. Шчыльн. 2,2—2,3 г/см³. Па паходжанні гідратэрмальны, радзей магматычны, таксама аўтыгенны мінерал у азёрных адкладах, гліністых сланцах, пясчаніках. На Беларусі выяўлены ў значнай колькасці (да 20—30%) у пародах верхняга пратэразою, як акцэсорны мінерал — у адкладах дэвону, карбону і інш.

Анальцым.

т. 1, с. 336

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)