аўто́бус

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. аўто́бус аўто́бусы
Р. аўто́буса аўто́бусаў
Д. аўто́бусу аўто́бусам
В. аўто́бус аўто́бусы
Т. аўто́бусам аўто́бусамі
М. аўто́бусе аўто́бусах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

аўто́бус, -а, мн. -ы, -аў, м.

Шматмесны аўтамабіль (з колькасцю месцаў для сядзення больш за дзевяць, уключаючы месца кіроўцы) для перавозкі пасажыраў.

Аўтобусы далёкіх рэйсаў.

|| прым. аўто́бусны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аўто́бус м. авто́бус

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аўто́бус, ‑а, м.

Мнагамесны пасажырскі аўтамабіль.

[Ням. Autobus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АЎТО́БУС

(ням. Autobus),

аўтамабіль агульнага карыстання, разлічаны на 9 і больш пасажыраў. Паводле прызначэння бываюць гарадскія, прыгарадныя, міжгароднія, міжнародных зносін і інш.; паводле змяшчальнасці і габарытаў — асабліва малыя (даўж. да 5 м), малыя (да 7,5 м), сярэднія (да 9,5 м), вялікія (да 12 м) і асабліва вялікія, спалучаныя (16,5 м і больш). Канструкцыя бывае рамная і апорная, кузаў — капотнага або вагоннага тыпу. Рухавік устанаўліваюць спераду, ззаду або пад падлогай пасажырскага салона (пры гарызантальным размеркаванні цыліндраў). На Беларусі вытв-сць аўтобусаў распачата ў 1994—95 на Мінскім аўтазаводзе (МАЗ-101), Лідскім з-дзе «Нёман» (ЛіАЗ-5256) і Мінскім канцэрне «Амкадор» («Амкадор-Ікарус»).

В.А.Сяргеенка.

т. 2, с. 123

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аўто́бус м Bus m -ses, -se, mnibus m, utobus m;

маршру́тны аўто́бус Lni¦enbus m;

міжгаро́дні аўто́бус Überlandbus m; Frnverkehrs(auto)bus m;

аўто́бус-экспрэ́с ilbus m, Schnllbus m

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

аўто́бус

[ад аўта(мабіль) + (омні)бус]

мнагамесны пасажырскі аўтамабіль.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

Аўто́бус (БРС). Новае запазычанне праз рускую мову (Крукоўскі, Уплыў, 78) з ням. Autobus, якое з франц. autobus; утворана з auto ’аўтамабіль і суфіксальнага элемента ‑bus (адсечаная канцавая частка з omnibus ’экіпаж для ўсіх’), гл. Шанскі, 1, А, 31, дзе насуперак Фасмеру, 1, 60, адмаўляецца па гістарычных прычынах польскае пасрэдніцтва. Пра элемент ‑бус гл. таксама Лапіна, РР, 1968, 5, 110–111; Брагіна, Неологизмы в рус. яз., M., 1973, 188–190.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

авто́бус аўто́бус, -са м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

курсі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак.

Рабіць рэгулярныя паездкі, рэйсы па пэўным маршруце (пра самалёт, цягнік, аўтобус і пад.).

Паміж горадам і вёскай курсіруе аўтобус.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)