аўтаты́пія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. аўтаты́пія
Р. аўтаты́піі
Д. аўтаты́піі
В. аўтаты́пію
Т. аўтаты́піяй
аўтаты́піяю
М. аўтаты́піі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аўтаты́пія ж., полигр. автоти́пия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аўтаты́пія, ‑і, ж.

Фотамеханічнае ўзнаўленне паўтонавых і шматколерных адлюстраванняў (фотаздымкаў, акварэльных малюнкаў, твораў алейнага жывапісу) сродкамі высокага друку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Аўтатыпія 1/611; 6/38; 9/129, 266; 10/620; 11/131

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АЎТАТЫ́ПІЯ

(ад аўта... + грэч. typos адбітак),

спосаб паліграфічнага ўзнаўлення паўтонавых і шматколерных відарысаў (фотаздымкаў, твораў жывапісу) сродкамі высокага друку. Арыгінал, што трэба ўзнавіць, фатаграфуюць праз растр, лініі якога ствараюць на фатаграфічнай пласціне цені і паўцені. За празрыстай адтулінай растра праектуецца адлюстраванне дыяфрагмы ў выглядзе светлай кропкі. Колькасць святла, адбітага ад арыгінала, уплывае на памеры кропак: найб. светлым месцам адпавядае найменшы дыяметр кропак. Пасля капіравання растравага негатыва на цынкавую пласціну з нанесеным святлоадчувальным слоем атрымліваюць аўтатыпнае (растравае) клішэ — рэльефнае пазітыўнае адлюстраванне (гл. Цынкаграфія). Шматколернае адлюстраванне аднаўляецца на аснове фатагр. колерападзелу: прамяні святла, адбітыя ад арыгінала, паслядоўна прапускаюць праз рознакаляровыя святлафільтры. Пасля 3- ці 4-разовага фатаграфавання атрымліваюць колерападзельныя растравыя негатывы, з якіх вырабляюць аўтатыпныя клішэ. З іх паслядоўна асн. фарбамі друкуюць шматкаляровую рэпрадукцыю.

т. 2, с. 121

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аўтаты́пія

(ад аўта- + -тыпія)

паліграфічны спосаб узнаўлення паўтонавых і шматколерных адлюстраванняў (малюнкаў, фотаздымкаў) сродкамі высокага друку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ду́плекс-аўтаты́пія

(ад дуплекс + аўтатыпія)

двухфарбавая рэпрадукцыя з аднакаляровага паўтонавага адлюстравання (напр. чорна-белай фатаграфіі, у якой адна фарба каляровая, а другая чорная або шэрая).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

автоти́пия полигр. аўтаты́пія, -піі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)