аўтамато́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аўтамато́рны аўтамато́рная аўтамато́рнае аўтамато́рныя
Р. аўтамато́рнага аўтамато́рнай
аўтамато́рнае
аўтамато́рнага аўтамато́рных
Д. аўтамато́рнаму аўтамато́рнай аўтамато́рнаму аўтамато́рным
В. аўтамато́рны (неадуш.)
аўтамато́рнага (адуш.)
аўтамато́рную аўтамато́рнае аўтамато́рныя (неадуш.)
аўтамато́рных (адуш.)
Т. аўтамато́рным аўтамато́рнай
аўтамато́рнаю
аўтамато́рным аўтамато́рнымі
М. аўтамато́рным аўтамато́рнай аўтамато́рным аўтамато́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аўтамато́рны автомото́рный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аўтамато́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да аўтамабільных матораў, іх канструявання і вытворчасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аўтамато́рны

(ад аўта- + матор)

які мае адносіны да аўтамабільных матораў, іх канструявання і вытворчасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

автомото́рный аўтамато́рны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПЕРАСЛА́ЎЛЬ-ЗАЛЕ́СКІ,

горад, раённы цэнтр у Яраслаўскай вобл., на воз. Пляшчэева, у вусці р. Трубеж. Засн. ў 1152. Нас. 44,8 тыс. ж. (1996). Чыг. станцыя. Прам-сць: хім. (вытв-сць магнітнай стужкі, фотапаперы), харч., лёгкая. Аўтаматорны і цагельны з-ды, мэблевая ф-ка.

У цэнтры горада захаваліся земляныя валы стараж. ўмацавання, 4-стаўповы 1-купальны Спаса-Праабражэнскі сабор (1152—60), шатровая царква Пятра Мітрапаліта на Гасударавым двары (1585), барочныя 5-купальныя цэрквы Уладзімірская (1745) і Аляксандра Неўскага (1746), класіцыстычныя асабняк Цямерыных (2-я пал. 18 ст.), мемар. сядзіба «Боцік» (1803) з абеліскам у гонар Пятра I і будынкам музея. Ансамблі манастыроў: Троіца-Данілаў (16—18 ст.; сабор 1530—32, размалёўкі 17 ст.), Нікіцкі (16—19 ст., сабор 1561—64, галерэі 17 ст.), Фёдараўскі (16—19 ст.; сабор 16 ст.), Горыцкі (17—18 ст.; праезныя Святыя вароты 17 ст.). Помнік Аляксандру Неўскаму (1958, скульпт. С.​Арлоў, арх. Л.​Капіца). Гіст.-мастацкі музей. Каля П.-З. — Шаляпінка, сядзіба Ф.​І.​Шаляпіна. Турызм.

Літ.:

Иванов К.И., Пуришев И.Б. Переславль-Залесский: Путеводитель по городу и окрестностям. Ярославль, 1986;

Переславль-Залесский: Путеводитель по ист. и архит. памятникам. М., 1989.

Г.​В.​Прыбытка (архітэктура).

Пераслаўль-Залескі. Спаса-Праабражэнскі сабор. 1152—60.

т. 12, с. 287

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)