аўтамагістра́ль

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. аўтамагістра́ль аўтамагістра́лі
Р. аўтамагістра́лі аўтамагістра́лей
аўтамагістра́ляў
Д. аўтамагістра́лі аўтамагістра́лям
В. аўтамагістра́ль аўтамагістра́лі
Т. аўтамагістра́ллю аўтамагістра́лямі
М. аўтамагістра́лі аўтамагістра́лях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аўтамагістра́ль ж. автомагистра́ль

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аўтамагістра́ль, ‑і, ж.

Шырокая, з палепшаным пакрыццём шашэйная дарога для масавага хуткага аўтамабільнага руху.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Аўтамагістраль 1/596

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АЎТАМАГІСТРА́ЛЬ,

аўтамабільная дарога для высокаінтэнсіўнага і скораснага руху аўтамаб. транспарту без перасячэння трансп. патокаў на адным узроўні. Мае 2 праезныя часткі, кожная з якіх размяшчаецца на агульным або асобным земляным палатне. Шырыня раздзяляльнай паласы паміж праезнымі часткамі не менш за 5 м. Аўтамагістралі звычайна пракладваюць у абход гарадоў і прамысл. цэнтраў, сувязь з якімі ажыццяўляецца па спец. пад’язных дарогах. Аўтамагістралі могуць абсталёўвацца спец. ахоўнымі агароджамі, мець пад палатном папярочныя праходы для перамяшчэння наземных дзікіх жывёл. На Беларусі пабудаваны ўчасткі аўтамагістраляў Масква—Мінск—Брэст, Санкт-Пецярбург—Віцебск—Гомель—Адэса, Мінск—Вільнюс, Бранск—Гомель—Брэст, Брэст—Ковель. Высокаразвітую сетку аўтамагістраляў маюць краіны Зах. Еўропы, Канады, ЗША (асобныя з іх утвараюць панамерыканскую і трансеўрапейскія аўтамагістралі).

т. 2, с. 112

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аўтамагістра́ль ж. Férnverkehrsstraße f -, -n, Áutobahn f -, -en; Áutostraße f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

аўтамагістра́ль

(ад аўта- + магістраль)

шырокая, з палепшаным пакрыццём шаша для масавага хуткага аўтамабільнага руху.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ТРАНСАЗІЯ́ЦКАЯ АЎТАМАГІСТРА́ЛЬ Злучае гарады Стамбул—Анкара (Турцыя)—Тэбрыз—Тэгеран—Керман—Мешхед (Іран)—Герат—Кабул (Афганістан)—Пешавар—Равалпіндзі (Пакістан)—Срынагар—Дэлі—Калькута (Індыя)—Дака (Бангладэш). Даўж. каля 9000 км. Пабудавана ў 1940—60-я г.

т. 15, с. 505

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

автомагистра́ль аўтамагістра́ль, -лі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

motorway [ˈməʊtəweɪ] n. BrE ху́ткасная шаша́, аўтамагістра́ль

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)