бронетранспарцёр назоўнік | мужчынскі род

Браніраваны аўтамабіль для перавозкі мотастралковых войск, грузаў і вядзення бою.

|| прыметнік: бронетранспарцёрны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

лімузін назоўнік | мужчынскі род

Вялікі прадстаўнічы легкавы аўтамабіль з закрытым кузавам, забяспечаным шкляной перагародкай.

|| прыметнік: лімузінны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

пікап назоўнік | мужчынскі род

Невялікі аўтамабіль для перавозкі грузаў і пасажыраў, з адкіднымі сядзеннямі па баках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

автомоби́ль-вы́шка аўтамабі́льы́шка, род. аўтамабі́ля-вы́шкі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

автомоби́ль-мастерска́я аўтамабі́ль-майстэ́рня, род. аўтамабі́ля-майстэ́рні ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

автомоби́ль-цисте́рна аўтамабі́ль-цыстэ́рна, род. аўтамабі́ля-цыстэ́рны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

аўтобус, ‑а, м.

Мнагамесны пасажырскі аўтамабіль.

[Ням. Autobus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фургон назоўнік | мужчынскі род

Крытая павозка для паклажы, а таксама крыты аўтамабіль для перавозкі грузаў.

|| прыметнік: фургонны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

аўтамашына, ‑ы, ж.

Тое, што і аўтамабіль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

драндулет назоўнік | мужчынскі род | размоўнае | жартаўлівае

Стары, разбіты экіпаж, аўтамабіль і пад.

  • Ці варта трэсціся на гэтым драндулеце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)