аўтаго́нкі, -нак ед. нет, спорт. автого́нки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аўтаго́нкі, ‑нак; адз. аўтагонка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Спец. Гонкі на аўтамабілях.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аўтаго́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. аўтаго́нка аўтаго́нкі
Р. аўтаго́нкі аўтаго́нак
Д. аўтаго́нцы аўтаго́нкам
В. аўтаго́нку аўтаго́нкі
Т. аўтаго́нкай
аўтаго́нкаю
аўтаго́нкамі
М. аўтаго́нцы аўтаго́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

автого́нки спорт. аўтаго́нкі, -нак мн.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЛА́ЎДА ((Lauda) Нікалаўс) (н. 22.2.1949, Вена),

аўстрыйскі спартсмен (аўтагонкі). На працягу 18 гадоў удзельнічаў у 296 гонках. Чэмпіён свету ў класе гоначных аўтамабіляў «Формула-1» (1975, 1977, 1984), 25-разовы пераможца спаборніцтваў «Гран-пры» (стартаваў 171 раз). У 1978 засн. авіякампанію «Лаўда Эр» (узначальвае з 1985).

т. 9, с. 158

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

racing [ˈreɪsɪŋ] n.

1. спабо́рніцтва на ху́ткасць;

foot racing бег на ху́ткасць;

motor racing аўтаго́нкі

2. ска́чкі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПАШЧА́СЦЕЎ (Уладзімір Сцяпанавіч) (н. 4.2.1944, г. Іжэўск, Удмурція),

бел. мастак. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1967). Працуе ў галіне станковай і кніжнай графікі. Аўтар серый «Мінск перадсвяточны», «З жыцця адной часці» (абедзве 1968), «Палеская нафта» (1970), «Днём і ноччу» (1972), «Аўтагонкі» (1975), «Палескі пейзаж» (1977), «Вучэнні «Бярэзіна» (1978), «Алжыр» (1980), «Адноўленае Палессе» (1981), «Вясковыя замалёўкі» (1984), «Масква» (1988—90), асобных лістоў. Аформіў і стварыў ілюстрацыі да кніг «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў» М.​Лынькова (1969), «Пучок жыгучкі» К.​Крапівы (1973), «Прыгоды дзеда Міхеда» А.​Астрэйкі (1974), «Тры аповесці пра Малыша і Карлсана» А.​Ліндгрэн (1980), «Мы вучымся пісаць» М.​Гурэвіч (1983), «Як Бог стварыў свет» У.​Ліпскага (1993), буквары Н.​Старажовай і Т.​Шанько (1992), А.​Клышкі (1999), Т.​Ляшчынскай і Ю.​Кісляковай (2000, у сааўт.), серыю «Аловак і Самадзелкін» У.​Поснікава (1998) і інш. Творам характэрны выразнасць кампазіцыі, дакладнасць і маляўнічасць выяўленчай мовы.

Н.​П.​Марчанка.

У.Пашчасцеў. Трубная плошча. Масква. 1990.

т. 12, с. 248

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)