аўтаба́за, -ы, мн. -ы, -ба́з, ж.

Аўтатранспартнае прадпрыемства са стаянкамі для машын і майстэрнямі для рамонту.

|| прым. аўтаба́заўскі, -ая, -ае (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аўтаба́за

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. аўтаба́за аўтаба́зы
Р. аўтаба́зы аўтаба́з
Д. аўтаба́зе аўтаба́зам
В. аўтаба́зу аўтаба́зы
Т. аўтаба́зай
аўтаба́заю
аўтаба́замі
М. аўтаба́зе аўтаба́зах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аўтаба́за ж. автоба́за

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аўтаба́за, ‑ы, ж.

Транспартнае прадпрыемства па арганізацыі перавозак на аўтамабілях, а таксама месца стаянкі, захавання запасных частак і рамонту аўтамабіляў. Працаваць на аўтабазе. Інжынер аўтабазы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аўтаба́за

(ад аўта- + база)

транспартнае прадпрыемства па арганізацыі перавозак на аўтамабілях, а таксама месца стаянкі і рамонту аўтамабіляў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аўта...² Першая састаўная частка складаных слоў, якая ўжыв. ў знач. аўтамабільны, напр.: аўтакалона, аўтапрабег, аўтабаза.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

автоба́за аўтаба́за, -зы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

depot [ˈdepəʊ] n.

1. дэпо́; аўтаба́за

2. склад

3. AmE ста́нцыя (чыгуначная, аўтобусная)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПАГРАНІ́ЧНЫ,

рабочы пасёлак у Бераставіцкім р-не Гродзенскай вобл.; чыг. станцыя Берастав ша на лініі Ваўкавыск—Бераставіца. Аўтадарогамі злучаны з Беластокам (Польшча), Ваўкавыскам, г.п. Вял. Бераставіца і Свіслач. За 8 км на Пд ад г.п. Вял. Бераставіца, 71 км ад Гродна. 1,5 тыс. ж. (2000). Аўтабаза, пункт мытнага дагляду «Бераставіца 1-я», эл. станцыя, павільён райкамбіната быт. абслугоўвання. Сярэдняя школа, дзіцячы сад, б-ка, аптэка, амбулаторыя, аддз. сувязі.

Узнік як чыг. ст. Бераставіца з буд-вам у 1885 участка чыгункі Ваўкавыск — Беласток. У 1921—39 у складзе Польшчы, чыг. станцыя ў Вяліка-Бераставіцкай гміне Гродзенскага пав. Беластоцкага ваяв. З 1939 у БССР, з 12.10.1940 пасёлак у Хамантоўскім с/с Крынкаўскага раёна, з 20.9.1944 у Цецяроўскім с/с. З 30.12.1975 рабочы пасёлак. 28.3.1978 перайменаваны ў П.

т. 11, с. 481

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)