Аўсі́шча

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. Аўсі́шча
Р. Аўсі́шча
Д. Аўсі́шчу
В. Аўсі́шча
Т. Аўсі́шчам
М. Аўсі́шчы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Аўсішча (в., Сенненскі р-н) 7/107; 9/487

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Аўсішча (радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу, Сенненскі р-н) 9/487

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МАЦЮШО́Ў (Аляксей Дзмітрыевіч) (21.3.1916, в. Аўсішча Сенненскага р-на Віцебскай вобл. — 19.9.1943),

Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Харкаўскае ваен. вучылішча пагранічных войск (1940). У Чырв. Арміі з 1937. У Вял. Айч. вайну на фронце з 1941. Нач. штаба палка маёр М. вызначыўся ў баях на тэр. Смаленшчыны. У вер. 1943 на чале ўзвода аўтаматчыкаў і 2 узводаў 45-мм гармат прарваўся ў тыл праціўніка, завязаў бой, у выніку якога былі захоплены 4 мінамёты, 27 кулямётаў, 40 вінтовак, 18 аўтамашын і 3 рацыі. М. загінуў у баі.

А.Дз.Мацюшоў.

т. 10, с. 232

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аўся́нішча Поле, на якім зжаты авёс (БРС); паша на месцы, дзе рос авёс (Мін. Станк. 1851). Тое ж оўсішча, воўсішча, аўсі́шча, аўся́нне, аўся́ніска, оўсіска, воўсіска, аўсі́ска, аўсе́нішча, аўсянне́, гаўсяны́ска, аве́сышча, аўся́нік, аўся́нка (ДАБМ, к. 273), аўёсішча (Стол.), аўся́нне, аўсі́шча, аўсе́нішча, аве́сішча, аўся́ннічышча, аўсе́нішча, аўся́ннічча, аўся́ннічывішча (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)