аўстралі́йцы, -аў, адз.і́ец, -лі́йца, м.

1. Назва насельніцтва Аўстраліі.

|| ж. аўстралі́йка, -і, ДМ -йцы, мн. -і, -лі́ек.

|| прым. аўстралі́йскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аўстралі́йцы, ‑аў; адз. аўстраліец, ‑лійца, м.; аўстралійка, ‑і, ДМ ‑лійцы; мн. аўстралійкі, ‑ліек; ж.

1. Карэннае насельніцтва Аўстраліі.

2. Сучаснае насельніцтва Аўстраліі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Аўстралійцы 1/575; 7/430; 9/131

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АЎСТРАЛІ́ЙЦЫ,

1) карэннае насельніцтва (абарыгены) Аўстраліі. У канцы 18 ст. былі расселены па ўсім мацерыку (250—300 тыс. чал.); больш за 500 плямёнаў. У аснове рэлігіі татэмізм і розныя формы магіі, мова — аўстралійская. Еўрап. каланізацыя з канца 18 ст. суправаджалася масавым вынішчэннем і выцясненнем аўстралійцаў у неўрадлівыя раёны ўнутр. Аўстраліі. У 1966 іх захавалася каля 40 тыс. чал. 2) Нацыя (англа-аўстралійцы), асн. насельніцтва Аўстраліі (12,15 млн. чал., 1987). Амаль выключна нашчадкі перасяленцаў з Англіі, Шатландыі і Ірландыі. Гавораць на аўстрал. варыянце англійскай мовы. Паводле рэлігіі хрысціяне (англікане, католікі, прэсвітэрыяне, метадысты, баптысты і інш.).

т. 2, с. 91

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Англа-аўстралійцы 7/430

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

аўстралі́йка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. аўстралі́йка аўстралі́йкі
Р. аўстралі́йкі аўстралі́ек
Д. аўстралі́йцы аўстралі́йкам
В. аўстралі́йку аўстралі́ек
Т. аўстралі́йкай
аўстралі́йкаю
аўстралі́йкамі
М. аўстралі́йцы аўстралі́йках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аўстралі́ец,

гл. аўстралійцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аўстралі́йка,

гл. аўстралійцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аўстралі́ец

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. аўстралі́ец аўстралі́йцы
Р. аўстралі́йца аўстралі́йцаў
Д. аўстралі́йцу аўстралі́йцам
В. аўстралі́йца аўстралі́йцаў
Т. аўстралі́йцам аўстралі́йцамі
М. аўстралі́йцу аўстралі́йцах

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

wallaby [ˈwɒləbi] n.

1. zool. кенгуру́ вала́бі

2. pl. wallabies joc. аўстралі́йцы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)