а́ўра, -ы, ж. (спец.).

1. Ззянне вакол галавы, цела, якое паказваецца як німб, арэол і ўяўляецца як праява душы, духу.

2. У парапсіхалогіі: тое, што і біяполе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

а́ўра

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. а́ўра
Р. а́ўры
Д. а́ўры
В. а́ўру
Т. а́ўрай
а́ўраю
М. а́ўры

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

А́ЎРА (ад грэч. aura веянне, подых ветрыку),

1) стан, які папярэднічае прыступам эпілепсіі, істэрыі і да т.п.

2) Паводле акультных, парапсіхалагічных уяўленняў сукупнасць энергетычных выпрамяненняў, якія ўтвараюць біяполе чалавека. У пераносным сэнсе — настрой, клімат, атмасфера, што пануюць у якім-н. асяроддзі.

т. 2, с. 87

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

а́ўра

(гр. aüra = подых ветру)

1) стан, які папярэднічае прыпадкам эпілепсіі, істэрыі, мігрэні, 2) асаблівая атмасфера, настрой, клімат, якія ўтвараюцца вакол асоб або рэчаў, нібыта выпраменьваючыся імі;

3) біяэнергетычная абалонка жывых істот.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

а́ўра

(гр. aura = подых ветру)

1) асаблівая атмасфера, настрой, клімат, якія ўтвараюцца вакол біялагічных арганізмаў, нібыта выпраменьваючыся імі;

2) стан, які папярэднічае прыпадкам эпілепсіі, істэрыі, мігрэні.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

aura [ˈɔ:rə] n. а́ўра (таксама перан.); атмасфе́ра (перан.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

БРЭ́СЦКІ ЗАВО́Д БЫТАВО́Й ХІ́МІІ.

Створаны ў 1973—75 у Брэсце. З 1991 — акц. т-ва, на з-дзе дзейнічае бел.-польскае сумеснае прадпрыемства «Аўра», на іх базе створана НВА «Брэстбытхім». Дзейнічаюць цэхі: палімернай і карданажнай тары, сінт. мыйных сродкаў, напаўнення аэразольных балонаў, клеяў. Асн. прадукцыя (1995): мыйныя, пенамыйныя і для ачысткі сродкі, шампуні, ласьёны, лакі для валасоў, антыстатыкі, асвяжальнікі паветра, дэзадаранты, сіт. клеі, стымулятары росту раслін, інсектыцыды.

т. 3, с. 295

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«БРЭСТБЫТХІМ»,

навукова-вытворчае аб’яднанне ў г. Брэст. Створана ў 1991 на базе Брэсцкага завода бытавой хіміі і бел.-польскага сумеснага прадпрыемства «Аўра». Уключае 12 прадпрыемстваў і фінансава-камерцыйных структур, у т. л. бел.-герм. сумеснае прадпрыемства «Брэст-Аэразоль», бел.-амер. сумеснае прадпрыемства «Амрон», бел.-рас. сумеснае прадпрыемства «Бярэсце» (Тула), навук.-вытв. малое прадпрыемства «Віёла», вытв.-камерцыйнае «Ятвязь» (Мінск) і інш. Асн. прадукцыя (1995): тавары быт. хіміі і касметыка — усяго 50 найменняў.

т. 3, с. 286

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Паўпу́рык, в.-дзв. паўпу́ра ’мера вагою ў 1 пуд 10 фунтаў’ (Касп., Шатал.), паўпурак ’мера сыпкіх цел ≈ 20 кг’ (Мат. Гом.). Да аўра, якое з літ. pūras ’пур (24 гарнцы)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

aura

[ˈɔrə]

n., pl. auras, aurae

1) а́ўра f.

2) атмасфэ́ра f.

3) эмана́цыя f.

an aura of holiness — эмана́цыя сьвя́тасьці

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)