Аўгусто́ва

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. Аўгусто́ва
Р. Аўгусто́ва
Д. Аўгусто́ву
В. Аўгусто́ва
Т. Аўгусто́вам
М. Аўгусто́ве

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

АЎГУСТО́ВА,

вёска ў Беларусі, у Знаменкаўскім с/с Лагойскага р-на Мінскай вобласці. Цэнтр калгаса. За 5 км ад г.п. Лагойск, 55 км ад Мінска, 24 км ад чыг. ст. Смалявічы. 477 ж., 156 двароў (1995). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання.

т. 2, с. 83

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Аўгустова (археал.) 1/569; 3/347

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Аўгустова (в., Мінская вобл.) 1/216

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Аўгустова (в., Лепельскі р-н) 1/569; 4/400—401 (укл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ВА́СЬКАЎ КА́МЕНЬ,

помнік прыроды Беларусі. За 1 км на ПнЗ ад в. Аўгустова Валожынскага р-на Мінскай вобл., на схіле марэннай грады, у лесе. Валун сіеніту даўж. 3,9 м, шыр. 3,2 м, выш. 1,7 м, у абводзе 11 м, аб’ём 21 м³, маса каля 56 т. Прынесены ледавіком каля 125 тыс. гадоў назад з Пд Фенаскандыі. Памеры бачнай часткі Васькава каменя былі значна большыя да ўзрыву, якім у свой час спрабавалі разбурыць валун.

В.​Ф.​Вінакураў.

т. 4, с. 34

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРТЫМО́ВІЧ (Надзея Еўдакімаўна) (н. 18.2.1946, в. Аўгустова Беластоцкага ваяв., Польшча),

бел. паэтэса. Скончыла Варшаўскі ун-т (1982). З 1970 друкуецца ў беластоцкай газ. «Ніва». Першы зб. вершаў «У сне, у болю слова» (Беласток, 1979) выйшаў у пер. на польскую мову. У паэзіі пераважаюць інтымная лірыка, грамадска-патрыят. матывы, праблемы адаптацыі селяніна ў горадзе. Ёй характэрна ўскладненасць формы, метафарычнасць (зб. «Роздумы», Беласток, 1981; «Сезон у белых пейзажах», Беласток, 1990; «З неспакойных дарог», Мн., 1993; «Дзверы», Беласток, 1994, з А.​Разанавым).

Літ.:

Надзея Артымовіч // Крыніца. 1994. № 12.

І.​У.​Саламевіч.

т. 1, с. 510

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАНЧА́РЫК (Уладзімір Іванавіч) (н. 29.4.1940, в. Аўгустова Лагойскага р-на Мінскай вобл.),

прафсаюзны дзеяч Беларусі. Канд. эканам. н. (1976). Скончыў Бел. ін-т нар. гаспадаркі (1961), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1976). З 1961 на гасп., камсамольскай і парт. рабоце. З 1976 1-ы сакратар Чэрвеньскага райкома КПБ, нам. заг. аддзела аргпартработы ЦК КПБ, 2-і сакратар Магілёўскага абкома КПБ. З 1986 старшыня Бел. рэсп. савета прафсаюзаў, з 1990 старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Дэп. Вярх. Савета Беларусі ў 1985—90 і ў 1995—96. Нар. дэп. СССР у 1989—91.

т. 5, с. 35

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)