аэро́біка, -і, ДМ -біцы, ж.

Аздараўленчая рытмічная гімнастыка, якая выконваецца пад музыку без паўз і ў хуткім тэмпе.

Займацца аэробікай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аэро́біка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. аэро́біка
Р. аэро́бікі
Д. аэро́біцы
В. аэро́біку
Т. аэро́бікай
аэро́бікаю
М. аэро́біцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аэро́біка ж. аэро́бика

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АЭРО́БІКА,

праграма фіз. аздараўлення на аснове фіз. практыкаванняў пераважна цыклічнага характару (хадзьба, бег, плаванне і інш.). Распрацавана ў 1960-я г. амер. урачом К.Куперам. Выкананне гэтых практыкаванняў на працягу пэўнага часу спрыяе разгортванню і павелічэнню дыхальных (аэробных) магчымасцяў арганізма. Уздзеянне аэробікі на арганізм рэгулюецца працягласцю і інтэнсіўнасцю практыкаванняў. Існуюць спец. тэсты, табліцы нагрузак з улікам полу чалавека і яго ўзросту, падрыхтаванасці і гэтак далей Часам аэробіку атаясамліваюць з рытмічнай гімнастыкай.

Літ.:

Купер К. Аэробика для хорошего самочувствия: Пер. с англ. 2 изд. М., 1989.

т. 2, с. 176

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аэро́біка ж. A¦erbic [-ık] n -s і f - (часцей без артыкля)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

аэро́біка

(ад гр. aer = паветра + bios = жыццё)

праграма фізічнага аздараўлення на аснове фізічных практыкаванняў пераважна цыклічнага характару (хадзьба, бег, плаванне і інш.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аэро́біка

(англ. aerobics, ад гр. aer = паветра + bios = жыццё)

аздараўленчая рытмічная гімнастыка, якая выконваецца пад музыку ў параўнальна хуткім тэмпе.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

аэро́біка-ёга

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. аэро́біка-ёга
Р. аэро́бікі-ёгі
Д. аэро́біцы-ёзе
В. аэро́біку-ёгу
Т. аэро́бікай-ёгай
аэро́бікаю-ёгаю
М. аэро́біцы-ёзе

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

aerobics [eəˈrəʊbɪks] n. аэро́біка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

aerobics

[eˈroʊbɪks]

n.

аэро́біка f.

aerobics improves one’s physical condition — аэро́біка паляпша́е фізы́чны стан чалаве́ка

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)