аэрано́мія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. аэрано́мія
Р. аэрано́міі
Д. аэрано́міі
В. аэрано́мію
Т. аэрано́міяй
аэрано́міяю
М. аэрано́міі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аэрано́мія ж. аэроно́мия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аэрано́мія, ‑і, ж.

Раздзел геафізікі, які вывучае газавую абалонку Зямлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АЭРАНО́МІЯ (ад аэра... + грэч. nomos закон),

раздзел фізікі атмасферы, які вывучае верхнія слаі атмасферы (вышэй за 30 км), дзе адбываюцца значная дысацыяцыя і іанізацыя атм. газаў. Узнікла ў 1950-я г. ў Англіі і Францыі (працы Д.​Р.​Бейтса і М.​Нікале). Развіццё аэраноміі звязана з ракетнымі і спадарожнікавымі даследаваннямі фіз.-хім. працэсаў у верхняй атмасферы. Даследуе размеркаванне т-ры, шчыльнасці і нейтральных часцінак паветра на вышыні, канцэнтрацыю электронаў у іанасферы, серабрыстыя воблакі, свячэнне начнога неба, палярныя ззянні, радыяцыйныя паясы Зямлі і інш.

т. 2, с. 173

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аэрано́мія

(ад аэра- + -номія)

навука аб атамных і малекулярных узаемадзеяннях у высокіх слаях атмасферы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аэроно́мия физ. аэрано́мія, -міі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)