Ашэльская культура 1/469; 2/28; 5/15, 298, 563; 7/468; 8/398; 9/161

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ашэ́льскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ашэ́льскі ашэ́льская ашэ́льскае ашэ́льскія
Р. ашэ́льскага ашэ́льскай
ашэ́льскае
ашэ́льскага ашэ́льскіх
Д. ашэ́льскаму ашэ́льскай ашэ́льскаму ашэ́льскім
В. ашэ́льскі (неадуш.)
ашэ́льскага (адуш.)
ашэ́льскую ашэ́льскае ашэ́льскія (неадуш.)
ашэ́льскіх (адуш.)
Т. ашэ́льскім ашэ́льскай
ашэ́льскаю
ашэ́льскім ашэ́льскімі
М. ашэ́льскім ашэ́льскай ашэ́льскім ашэ́льскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

РУБІ́ЛА,

прылада працы стараж. чалавека, якая выкарыстоўвалася ў эпоху ніжняга палеаліту (шэльская і ашэльская культуры). Выраблялася з каменю двухбаковай адбіўкай. Мела міндале- або коп’епадобную, часам авальную форму. Адзін канец Р. быў завостраны з зігзагападобнымі лёзамі па баках, другі — авальны, часта неапрацаваны. Памеры да 20 см. Падобнае на Р. вастрыё знойдзена на адным з самых стараж. паселішчаў на тэр. Беларусі — Бердыжы.

Ашэльскае рубіла (900—100 тыс. г. назад).

т. 13, с. 421

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АШЭ́ЛЬ (Acheul),

археалагічная культура ніжняга палеаліту ў Еўропе, Афрыцы і Азіі. Назва ад мясцовасці Сент-Ашэль каля г. Ам’ен (Пн Францыі), дзе знойдзены прылады часу рыскага зледзянення. У Еўропе вылучаюцца 3 эпохі Ашэля — стараж.-ашэльская (абэвіль, шэль), каля 900—400 тыс. г. назад, сярэдне- і познаашэльская (каля 400—100 тыс. г. назад). Людзі Ашэля (пітэкантрапы, сінантрапы і інш.) жылі ў пячорах, пад адкрытым небам, карысталіся агнём, займаліся паляваннем і збіральніцтвам. У прац. дзейнасці выкарыстоўвалі ручныя рубілы, масіўныя адшчэпы і інш. каменныя прылады.

Да арт. Ашэль. Рубілы са стаянкі Сент-Ашэль.

т. 2, с. 171

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)