ашыба́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ашыба́ю ашыба́ем
2-я ас. ашыба́еш ашыба́еце
3-я ас. ашыба́е ашыба́юць
Прошлы час
м. ашыба́ў ашыба́лі
ж. ашыба́ла
н. ашыба́ла
Загадны лад
2-я ас. ашыба́й ашыба́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ашыба́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Ашыба́ць1 ’уводзіць у зман, прымушаць памыліцца’ (Нас.), ашыб ’удар ненарокам’ (Нас.), ашыбнуцца ’памыліцца’ (Юрч.), рус. ошибаться памыляцца’, славац. ošibať (někoho) ’увесці ў зман, падмануць (каго-небудзь)’. Ад шыбаць (прасл. šibati) ’кідаць, піхаць’, першапачаткова ’не пацэліць, збіць з мэты’, гл. Брукнер, KZ, 43, 326; Праабражэнскі, 1, 674; Махэк₂, 607; Фасмер, 3, 179 (выказвае сумненні адносна магчымай сувязі з польск. chyba ’памылка’, чэш. chyba, параўн. польск. дыял. ochyba).

*Ашыба́ць2, ошыба́ць, ошыбну́ць ’ахапіць, акрапіць?’ параўн. «А ўпадзі мацёнцы на белыя ножкі // Ошыбнуць цебе дробныя слёзкі» (з вясельнай песні, запісанай Федароўскім на ўсход ад Пружан), укр. ошибати: «страх ошибае» ’робіцца страшна’, славац. ošinulo ho ’яго хапіў удар, разбіў параліч’ (з ošibnulo, гл. Махэк₂, 607). Да шыбаць (прасл. šibati) ’біць, піхаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́шыб ’памылка’ (Сцяшк. Сл.). Дэрыват з нулявым суфіксам ад дзеяслова *прашыбаць, параўн. рус. прошиби́ть ’прабіць, праламіць’, ’памыліцца, зрабіць промах’. Да шыбаць, ашыбаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́шань ’стрэмка’ (Сцяшк. Сл.), параўн. укр. пптеницянасмарк, катар’. Няясна. Магчыма, утварэнне ад * патануць (Стануць), параўн. з рус. дыял. тануть ’моцна піхнуць, кінуць’, якое ў сваю чаргу тлумачыцца, як шатну́ть ад шатать (Фасмер, 4, 405). Імаверна, аднак, што гэта слова можа ўзыходзіць да *пашынуць (пошынь > потань) піхнуць, ударыць5 (Гарачава, Этимология–1985, 63), параўн. славац. ošimdo ho ’яго хапіў удар, разбіў параліч’ (< ošibnulo), гл. ашыбаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)