ашчэ́пак
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
ашчэ́пак |
ашчэ́пкі |
| Р. |
ашчэ́пка |
ашчэ́пкаў |
| Д. |
ашчэ́пку |
ашчэ́пкам |
| В. |
ашчэ́пак |
ашчэ́пкі |
| Т. |
ашчэ́пкам |
ашчэ́пкамі |
| М. |
ашчэ́пку |
ашчэ́пках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ашчэ́пак, ‑пка, м.
Разм. Кавалак чаго‑н., які адкалоўся, адшчапіўся ад большага кавалка. У адной руцэ [першабытныя людзі] трымаюць вялікі кавалак мяса, а ў другой — тонкі і востры ашчэпак крэменю. В. Вольскі. // Кавалачак чаго‑н. разбітага. Ашчэпкі пасуды — работа выдатных калхідскіх ганчароў і керамікаў; манеты Аляксандра Македонскага, Нерона, Мітрыдата — па гэтым можна чытаць гісторыю Калхіды. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)