ашука́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. Памыліцца, пралічыцца.

А. ў падліках.

2. Расчаравацца ў кім-, чым-н., завесці сябе ў зман.

А. ў сваім выбары.

|| незак. ашу́квацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ашука́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ашука́юся ашука́емся
2-я ас. ашука́ешся ашука́ецеся
3-я ас. ашука́ецца ашука́юцца
Прошлы час
м. ашука́ўся ашука́ліся
ж. ашука́лася
н. ашука́лася
Дзеепрыслоўе
прош. час ашука́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ашука́цца сов. обману́ться; ошиби́ться в расчётах, просчита́ться, промахну́ться, сде́лать про́мах

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ашука́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Завесці сябе ў зман; памыліцца, пралічыцца ў чым‑н. Ашукацца пры падліках. // Расчаравацца ў кім‑, чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обману́ться ашука́цца;

обману́ться в свои́х ожида́ниях ашука́цца ў сваі́х спадзява́ннях;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обмишу́литься (ошибиться) ашука́цца, памылі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абману́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

Памыліцца, ашукацца; расчаравацца ў кім-, чым-н.

А. ў спадзяваннях.

|| незак. абма́нвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ашу́квацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да ашукацца.

2. Зал. да ашукваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аб’яхе́рыцца

ашукацца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. аб’яхе́руся аб’яхе́рымся
2-я ас. аб’яхе́рышся аб’яхе́рыцеся
3-я ас. аб’яхе́рыцца аб’яхе́рацца
Прошлы час
м. аб’яхе́рыўся аб’яхе́рыліся
ж. аб’яхе́рылася
н. аб’яхе́рылася
Загадны лад
2-я ас. аб’яхе́рся аб’яхе́рцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час аб’яхе́рыўшыся

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абману́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Памыліцца, ашукацца. // Адчуць расчараванне ў кім‑, чым‑н. (у таварышу, надзеях, спадзяваннях і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)