ашука́нства

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ашука́нства ашука́нствы
Р. ашука́нства ашука́нстваў
Д. ашука́нству ашука́нствам
В. ашука́нства ашука́нствы
Т. ашука́нствам ашука́нствамі
М. ашука́нстве ашука́нствах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ашука́нства, -а, н.

Падман, жульніцтва, махлярства, несумленны ўчынак з карыслівай мэтай.

А. ў гульні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ашука́нства ср. обма́н м., моше́нничество, плутовство́, надува́тельство

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ашука́нства, ‑а, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ашукваць — ашукаць.

2. Падман, шальмоўства, махлярства, жульніцтва. Горш за ўсё.. [Васіль Паўловіч] ненавідзіць людзей, схільных да якіх-небудзь махінацый, ашуканства. Кулакоўскі. [Дзяк:] — Я выракаюся рэлігіі, яшчэ раз пацвярджаючы, што яна з’яўляецца ашуканствам і дурманам для народа. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ашука́нства н. Betrúg m -(e)s; Trug m -(e)s; Lug und Trug (адна хлусня); Írreführung f -, -en (увядзенне ў зман)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ашуканства, ашуканне, ашука, падман, зман, махлярства, лганства, абдурванне, круцельства, крутня, круцяльня, жульніцтва, шальмоўства, хітрасць, хітрыкі, машэнства, падлог, падкоп, падробка, найгрыш, падступства, падвох, прытворства, крывадушша, паказуха, маскіроўка, маскарад, манеўр, правакацыя, фальш, фальшыўка, фальсіфікацыя, фікцыя, афёра, авантура, камбінацыя, камбінатарства, махінацыя, шарлатанства, шулерства, фокус, трук, дэмагогія; ліпа (разм.) □ адвод вачэй, нячыстая справа, цёмны ход

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

ашу́ка, -і, ДМ -шу́цы, ж.

Падман, хлусня, ашуканства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

махля́рства, -а, н. (разм.).

Падман, ашуканства з карыслівай мэтай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жу́льніцтва, -а, н.

Занятак жуліка; ашуканства, махлярства.

|| прым. жу́льніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

круце́льства, -а, н. (разм.).

Паводзіны, дзеянні круцяля; махлярства, ашуканства.

Займацца круцельствам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)