АЧЫШЧА́ЛЬНЫЯ ЗБУДАВА́ННІ,
комплекс інж. збудаванняў для ачысткі сцёкавых водаў і апрацоўкі асадкаў. Падзяляюцца на збудаванні механічнай, біялагічнай і фізіка-хімічнай ачысткі. Выбар схемы ачысткі залежыць ад складу і колькасці сцёкавых водаў, характарыстыкі вадаёма, куды яны адводзяцца, ці тэхнал. патрабаванняў да вады ў выпадку іх паўторнага выкарыстання.
Да збудаванняў мех. ачысткі адносяцца: прыстасаванні для працэджвання (рашоткі, драбілкі, сіты) і сепарацыі (пескаўлоўнікі, тлушчаўлоўнікі, маслааддзяляльнікі, нафтапасткі, адстойнікі, гідрацыклоны, цэнтрыфугі). Збудаванні біял. ачысткі ў прыродных умовах — палі фільтрацыі і арашэння, біял. сажалкі (бываюць з сістэмамі прымусовай аэрацыі). Біял. ачыстка ў штучных умовах ажыццяўляецца на біяфільтрах і ў аэратэнках. Збудаванні фіз.-хім. ачысткі: флататары, сарбцыйныя, экстракцыйныя і інш. калоны, нейтралізатары, іонаабменныя фільтры, гіперфільтрацыйныя ўстаноўкі, збудаванні эл.-хім. ачысткі і інш. Вузел апрацоўкі асадку ўключае збудаванні па стабілізацыі, кандыцыянаванні, абязводжванні асадку. На невялікіх ачышчальных збудаваннях асадак затрымліваюць і зброджваюць у септыках і адстойніках. На буйных станцыях стабілізацыя асадку робіцца ў анаэробных (метатэнкі) ці аэробных стабілізатарах. Пры выкарыстанні метатэнкаў для утылізацыі газу, што выдзяляецца, прадугледжваюцца газгольдэры. Для абязводжвання стабілізаваных асадкаў у прыродных умовах служаць глеістыя пляцоўкі. Механічнае абязводжванне робяць вакуум-фільтрамі, фільтрпрэсамі, цэнтрыфугамі. Абеззаражваюць ачышчаную ваду ў кантактных рэзервуарах з дапамогай хлору ці азону. Устаноўкі па абеззаражванні бактэрыцыднымі прамянямі ўключаюць выпрамяняльную лямпу, уманціраваную ў трубаправод, які транспартуе ваду, што апрацоўваецца. Лакальныя ачышчальныя збудаванні прадпрыемстваў камплектуюцца вузламі мех. і фіз.-хім. ачысткі. Гарадскія ачышчальныя збудаванні, якія прымаюць сумесь бытавых і вытв. сцёкаў, уключаюць мех. і біял. ачыстку, абеззаражванне ачышчаных сцёкавых водаў і апрацоўку асадку. Збудаванні ачысткі атм. сцёку складаюцца з адстойнікаў і фільтраў (біял. сажалак). Да ачышчальных збудаванняў адносяцца таксама збудаванні для ачысткі паветра.
В.Г.Аўсянікаў.
т. 2, с. 165
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ачышча́льны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
ачышча́льны |
ачышча́льная |
ачышча́льнае |
ачышча́льныя |
| Р. |
ачышча́льнага |
ачышча́льнай ачышча́льнае |
ачышча́льнага |
ачышча́льных |
| Д. |
ачышча́льнаму |
ачышча́льнай |
ачышча́льнаму |
ачышча́льным |
| В. |
ачышча́льны (неадуш.) ачышча́льнага (адуш.) |
ачышча́льную |
ачышча́льнае |
ачышча́льныя (неадуш.) ачышча́льных (адуш.) |
| Т. |
ачышча́льным |
ачышча́льнай ачышча́льнаю |
ачышча́льным |
ачышча́льнымі |
| М. |
ачышча́льным |
ачышча́льнай |
ачышча́льным |
ачышча́льных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
эксплуатацы́йнік, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).
Той, хто займаецца эксплуатацыяй (у 2 знач.), практычным выкарыстаннем чаго-н.
Ачышчальныя збудаванні здадзены эксплуатацыйнікам.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дрэна́жна-ачышча́льны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
дрэна́жна-ачышча́льны |
дрэна́жна-ачышча́льная |
дрэна́жна-ачышча́льнае |
дрэна́жна-ачышча́льныя |
| Р. |
дрэна́жна-ачышча́льнага |
дрэна́жна-ачышча́льнай дрэна́жна-ачышча́льнае |
дрэна́жна-ачышча́льнага |
дрэна́жна-ачышча́льных |
| Д. |
дрэна́жна-ачышча́льнаму |
дрэна́жна-ачышча́льнай |
дрэна́жна-ачышча́льнаму |
дрэна́жна-ачышча́льным |
| В. |
дрэна́жна-ачышча́льны (неадуш.) дрэна́жна-ачышча́льнага (адуш.) |
дрэна́жна-ачышча́льную |
дрэна́жна-ачышча́льнае |
дрэна́жна-ачышча́льныя (неадуш.) дрэна́жна-ачышча́льных (адуш.) |
| Т. |
дрэна́жна-ачышча́льным |
дрэна́жна-ачышча́льнай дрэна́жна-ачышча́льнаю |
дрэна́жна-ачышча́льным |
дрэна́жна-ачышча́льнымі |
| М. |
дрэна́жна-ачышча́льным |
дрэна́жна-ачышча́льнай |
дрэна́жна-ачышча́льным |
дрэна́жна-ачышча́льных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
сушы́льна-ачышча́льны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
сушы́льна-ачышча́льны |
сушы́льна-ачышча́льная |
сушы́льна-ачышча́льнае |
сушы́льна-ачышча́льныя |
| Р. |
сушы́льна-ачышча́льнага |
сушы́льна-ачышча́льнай сушы́льна-ачышча́льнае |
сушы́льна-ачышча́льнага |
сушы́льна-ачышча́льных |
| Д. |
сушы́льна-ачышча́льнаму |
сушы́льна-ачышча́льнай |
сушы́льна-ачышча́льнаму |
сушы́льна-ачышча́льным |
| В. |
сушы́льна-ачышча́льны (неадуш.) сушы́льна-ачышча́льнага (адуш.) |
сушы́льна-ачышча́льную |
сушы́льна-ачышча́льнае |
сушы́льна-ачышча́льныя (неадуш.) сушы́льна-ачышча́льных (адуш.) |
| Т. |
сушы́льна-ачышча́льным |
сушы́льна-ачышча́льнай сушы́льна-ачышча́льнаю |
сушы́льна-ачышча́льным |
сушы́льна-ачышча́льнымі |
| М. |
сушы́льна-ачышча́льным |
сушы́льна-ачышча́льнай |
сушы́льна-ачышча́льным |
сушы́льна-ачышча́льных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
очи́стный ачышча́льны;
очи́стные приспособле́ния ачышча́льныя прыстасава́нні.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
азо́н, ‑у, м.
Газ (відазменены кісларод), які ўтвараецца ў час навальніцы ад дзеяння электрычнага разраду і інш.; мае моцныя акісляльныя і ачышчальныя ўласцівасці. Сасновыя лясы багатыя на азон.
[Ад грэч. ozō — пахну.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«ДЗІПРАЖЫЎМА́Ш», Дзяржаўны інстытут па праектаванні прадпрыемстваў машынабудавання Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1971 у Гомелі як філіял Кіеўскага ін-та «Дзіпрасельмаш». З 1978 сучасная назва. Асн. кірункі дзейнасці: праектаванне новых і рэканструкцыя дзеючых прамысл. прадпрыемстваў і збудаванняў, аб’ектаў сац.-культ. прызначэння, экалагічных (ачышчальныя збудаванні, сан.-ахоўныя зоны), распрацоўка праектаў гранічна дапушчальных выкідаў.
т. 6, с. 116
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПРО́КТЭР ЭНД ГЭМБЛ»
(«Procter and Gamble»),
буйная хім. карпарацыя ў ЗША. Засн. ў 1837. Штаб-кватэра ў г. Цынцынаты, штат Агайо. Выпускае прадукцыю: пральныя і ачышчальныя сродкі, касметыку, фармацэўтычныя тавары, хімікаты, прадметы гігіены. Філіялы і прадпрыемствы карпарацыі размяшчаюцца ў больш як 40 краінах, колькасць занятых каля 77 тыс. чал. (1980-я г).
т. 13, с. 39
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
азо́н
(гр. ozon = які пахне)
алатропная мадыфікацыя кіслароду, газ сіняга колеру, з рэзкім пахам; мае моцныя ачышчальныя ўласцівасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)