ачаго́вы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
ачаго́вы |
ачаго́вая |
ачаго́вае |
ачаго́выя |
| Р. |
ачаго́вага |
ачаго́вай ачаго́вае |
ачаго́вага |
ачаго́вых |
| Д. |
ачаго́ваму |
ачаго́вай |
ачаго́ваму |
ачаго́вым |
| В. |
ачаго́вы (неадуш.) ачаго́вага (адуш.) |
ачаго́вую |
ачаго́вае |
ачаго́выя (неадуш.) ачаго́вых (адуш.) |
| Т. |
ачаго́вым |
ачаго́вай ачаго́ваю |
ачаго́вым |
ачаго́вымі |
| М. |
ачаго́вым |
ачаго́вай |
ачаго́вым |
ачаго́вых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ачаго́вы очаго́вый, оча́жный
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ачаго́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ачага (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ача́г, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
1. Прыстасаванне, дзе распальваюць і падтрымліваюць агонь.
Гарыць агонь у ачагу.
2. перан. Месца, адкуль што-н. распаўсюджваецца, цэнтр чаго-н. (кніжн.).
А. асветы.
А. землетрасення.
А. хваробы.
3. перан. Родны дом, сям’я.
Хатні а.
|| прым. ачаго́вы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыро́дна-ачаго́вы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
прыро́дна-ачаго́вы |
прыро́дна-ачаго́вая |
прыро́дна-ачаго́вае |
прыро́дна-ачаго́выя |
| Р. |
прыро́дна-ачаго́вага |
прыро́дна-ачаго́вай прыро́дна-ачаго́вае |
прыро́дна-ачаго́вага |
прыро́дна-ачаго́вых |
| Д. |
прыро́дна-ачаго́ваму |
прыро́дна-ачаго́вай |
прыро́дна-ачаго́ваму |
прыро́дна-ачаго́вым |
| В. |
прыро́дна-ачаго́вы (неадуш.) прыро́дна-ачаго́вага (адуш.) |
прыро́дна-ачаго́вую |
прыро́дна-ачаго́вае |
прыро́дна-ачаго́выя (неадуш.) прыро́дна-ачаго́вых (адуш.) |
| Т. |
прыро́дна-ачаго́вым |
прыро́дна-ачаго́вай прыро́дна-ачаго́ваю |
прыро́дна-ачаго́вым |
прыро́дна-ачаго́вымі |
| М. |
прыро́дна-ачаго́вым |
прыро́дна-ачаго́вай |
прыро́дна-ачаго́вым |
прыро́дна-ачаго́вых |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
очаго́вый ачаго́вы; асяро́дкавы;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ПНЕЎМАСКЛЕРО́З (ад грэч. pneumon лёгкія + склероз),
разрастанне злучальнай тканкі лёгкіх з памяншэннем аб’ёму і парушэннем іх функцыі. Адрозніваюць П. ачаговы і дыфузны (перываскулярны і перыбранхіяльны). Ачаговы П. развіваецца ў ачагах спадзення лёгачнай тканкі, узнікае пры хранічным венозным застоі крыві (напр., парокі сэрца) і з’яўляецца вынікам хранічнай гіпаксіі. Дыфузны П. — пры хранічных бранхітах, бранхіяльнай астме. Прыкметы ачаговага — кашаль з макротай, дыфузнага — тыя ж, задышка, цыяноз. П. — адна з важнейшых марфал. прыкмет хранічных абструкцыйных захворванняў лёгкіх, пнеўмаканіёзаў, венознай гіперэміі ў лёгачнай тканцы. Лячэнне комплекснае.
М.К.Недзьведзь.
т. 12, с. 444
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕФРЫ́Т у медыцыне,
запаленне нырак алергічна-інфекц. паходжання з пераважным пашкоджаннем нырачных клубочкаў. Адрозніваюць востры і хранічны, дыфузны і ачаговы. Узнікае часцей пасля ангіны ці абвастрэнняў хранічнага танзіліту, захворванняў верхніх дыхальных шляхоў, выкліканых стрэптакокам, таксама пасля пнеўманіі, дыфтэрыі, пераахаладжэння арганізма і інш. Прыкметы: ацёкі, дамешкі крыві ў мачы, гіпертанія. Востры Н. можа ўскладняцца хранічным. Вынік хранічнага Н. — нырачная недастатковасць, урэмія. Лячэнне: дыета, тэрапеўтычнае.
т. 11, с. 305
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЭЛІ́Т [грэч. myelos (спінны) мозг],
запаленне спіннога мозга. Адрозніваюць М. першасны (выклікаецца нейратропнымі вірусамі) і другасны (ускладненні агульнаінфекц. захворванняў — адзёру адру*, дызентэрыі, тыфу, шкарлятыны і інш.), траўматычны (траўмы спіннога мозга, раненні пазваночніка), таксічны (пры цяжкіх атручэннях). Першасны ачаговы М. развіваецца востра, з т-рай, болем у спіне, расстройствам функцый нерв. сістэмы. Пры гібелі нерв. клетак узнікаюць вялыя паралічы, спастычныя парэзы і інш. Трапляюцца ацёкі, пролежні і інш. Лячэнне тэрапеўт., фізіятэрапеўт., пры паралічах — артапедычныя ўкладкі.
т. 10, с. 494
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)