АЦЁЧНАЯ ХВАРО́БА,

гл. Колібактэрыёз.

т. 2, с. 161

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ацё́чны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ацё́чны ацё́чная ацё́чнае ацё́чныя
Р. ацё́чнага ацё́чнай
ацё́чнае
ацё́чнага ацё́чных
Д. ацё́чнаму ацё́чнай ацё́чнаму ацё́чным
В. ацё́чны (неадуш.)
ацё́чнага (адуш.)
ацё́чную ацё́чнае ацё́чныя (неадуш.)
ацё́чных (адуш.)
Т. ацё́чным ацё́чнай
ацё́чнаю
ацё́чным ацё́чнымі
М. ацё́чным ацё́чнай ацё́чным ацё́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

АБМАРАЖЭ́ННЕ,

пашкоджанне тканак арганізма ўздзеяннем нізкіх тэмператур. Абмаражэнню садзейнічаюць высокая вільготнасць халоднага паветра, слабая супраціўляльнасць арганізма, цесныя абутак і адзенне.

Адрозніваюць 4 ступені абмаражэння: 1-я — сінюшная ацёчная скура, боль і сверб; 2-я — пашкоджанне паверхневага слоя скуры, вадзяныя пухіры; 3-я амярцвенне скуры і падскурнай клятчаткі, крывяністыя пухіры; 4-я — амярцвенне мяккіх тканак і касцей. Лячэнне: 1-я і 2-я ступені — саграванне (вадзяныя ванны з т-рай 18—20 °C, потым 35—40 °C з адначасовым масажам; фізіятэрапія — сухое цяпло, кварцавае апрамяненне); 3-я і 4-я ступені — хірургічнае. Прафілактыка: загартоўванне арганізма, зручнае адзенне і абутак, своечасовая дапамога пры першых прыкметах абмаражэння.

т. 1, с. 28

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)