ахіну́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ахіну́ся ахінё́мся
2-я ас. ахіне́шся ахіняце́ся
3-я ас. ахіне́цца ахіну́цца
Прошлы час
м. ахіну́ўся ахіну́ліся
ж. ахіну́лася
н. ахіну́лася
Загадны лад
2-я ас. ахіні́ся ахіні́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час ахіну́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ахіну́цца сов.

1. укры́ться; оку́таться, уку́таться;

а. ху́сткай — оку́таться (уку́таться) платко́м;

2. перен. оку́таться; покры́ться; обле́чься;

далі́на ~ну́лася тума́нам — доли́на оку́талась тума́ном

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ахіну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

1. Атуліцца, ахутацца чым‑н. Маладзіца, убачыўшы старшыню, ахінулася хусткай і таропка шмыганула ў хату. Навуменка.

2. перан. Агарнуцца, накрыцца. Шырачэзнымі лістамі Ахінуліся кусты. Глебка. Сосны шумяць, Ахінуліся сосны журбою. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ахіну́цца

1. sich bedcken, sich inhüllen (чым-н. in A);

2. перан. sich umhǘllen (mit D)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

осени́ться ахіну́цца, агарну́цца, акры́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абхіну́цца сов., см. ахіну́цца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абвіну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак., чым.

Абгарнуцца, ахінуцца.

А. хусткай.

|| незак. абвіна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акры́цца, -ы́юся, -ы́ешся, -ы́ецца; зак.

1. Накрыцца, ахінуцца чым-н.

А. пледам.

2. перан. Пакрыцца, агарнуцца.

Вішня цветам акрылася.

Смуткам акрыліся вочы.

|| незак. акрыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ахіна́цца гл. ахінуцца

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

атулі́цца, атулю́ся, ату́лішся, ату́ліцца; зак.

1. Ахінуцца, агарнуцца з усіх бакоў.

А. хусткай.

2. перан. Абвалачыся.

Сівым туманам атулілася балота.

|| незак. атуля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца і ату́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)