АХІ́ЛАВА СУХАЖЫ́ЛЛЕ, пятачнае сухажылле,

адно з самых моцных і тоўстых сухажылляў цела чалавека. Забяспечвае перадачу мышачнага намагання трохгаловай мышцы галёнкі на бугор пятачнай косці і ўдзельнічае ў падэшвенным згінанні ступні ў галёнкаступнёвым суставе. Назва ад грэч. міфа пра Ахіла.

т. 2, с. 145

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ахі́лаў

прыметнік, прыналежны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ахі́лаў ахі́лава ахі́лава ахі́лавы
Р. ахі́лавага ахі́лавай
ахі́лавае
ахі́лавага ахі́лавых
Д. ахі́лаваму ахі́лавай ахі́лаваму ахі́лавым
В. ахі́лаў
ахі́лавага
ахі́лаву ахі́лава ахі́лавы
Т. ахі́лавым ахі́лавай
ахі́лаваю
ахі́лавым ахі́лавымі
М. ахі́лавым ахі́лавай ахі́лавым ахі́лавых

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ахі́лаў

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ахі́лаў ахі́лава ахі́лава ахі́лавы
Р. ахі́лавага ахі́лавай
ахі́лавае
ахі́лавага ахі́лавых
Д. ахі́лаваму ахі́лавай ахі́лаваму ахі́лавым
В. ахі́лаў
ахі́лавага
ахі́лаву ахі́лава ахі́лавы
Т. ахі́лавым ахі́лавай
ахі́лаваю
ахі́лавым ахі́лавымі
М. ахі́лавым ахі́лавай ахі́лавым ахі́лавых

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

tendon [ˈtendən] n. сухажы́лле;

strain a tendon расця́гваць сухажы́лле;

Achilles tendon ахі́лава сухажы́лле

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

сухожи́лие анат. сухажы́лле, -лля ср.;

Ахилле́сово (Ахи́ллово) сухожи́лие анат. Ахіле́сава (Ахі́лава) сухажы́лле;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)