ахапі́ць, ахаплю́, ахо́піш, ахо́піць; ахо́плены; зак., каго-што.

1. Тое, што і абхапіць.

2. перан. Зайсці з флангаў і акружыць праціўніка.

А. флангі праціўніка.

3. Успрыняць цалкам (што-н. вялікае).

А. позіркам рачную даліну.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Авалодаць з нястрымнай сілай (пра пачуцці, стан).

Радасць ахапіла душу.

5. Уключыць у кола дзеяння, уплыву.

А. насельніцтва падпіскай на газеты.

6. Абдаць чым-н., пранізаць.

Мяне ахапіла холадам.

◊

Як вокам ахапіць (разм.) — колькі можна ўбачыць.

|| незак. ахо́пліваць, -аю, -аеш, -ае і ахапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. ахо́п, -у, м.

|| прым. ахо́пны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ахапі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ахаплю́ ахо́пім
2-я ас. ахо́піш ахо́піце
3-я ас. ахо́піць ахо́пяць
Прошлы час
м. ахапі́ў ахапі́лі
ж. ахапі́ла
н. ахапі́ла
Загадны лад
2-я ас. ахапі́ ахапі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час ахапі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ахапі́ць сов.

1. обхвати́ть, охвати́ть;

а. рука́мі ствол дрэ́ва — обхвати́ть рука́ми ствол де́рева;

2. перен. охвати́ть; (о пламени и т.п. — ещё) обнять, объять; (взглядом — ещё) оки́нуть;

по́лымя ~пі́ла дом — пла́мя охвати́ло (о́бняло) дом;

а. по́глядам мясцо́васць — охвати́ть (оки́нуть) взгля́дом ме́стность;

3. перен. (понять) охвати́ть, пости́чь, объя́ть;

а. ро́зумам — охвати́ть (пости́чь, объя́ть) умо́м;

4. перен. (наполнить целиком) охвати́ть, овладе́ть, объя́ть;

страх ~пі́ў мяне́ — страх охвати́л меня́ (овладе́л мно́ю);

5. (включить в круг действия, влияния) охвати́ть;

а. шыро́кія слаі́ насе́льніцтва — охвати́ть широ́кие слои́ населе́ния;

6. (зайти с фланга) охвати́ть;

а. пра́вы фланг праці́ўніка — охвати́ть пра́вый фланг проти́вника

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ахапі́ць, ахаплю, ахопіш, ахопіць; зак., каго-што.

1. Тое, што і абхапіць.

2. Уключыць у сферу свайго дзеяння, уплыву каго‑, што‑н.

•••

Як вокам ахапіць (акінуць, агледзець, скінуць) — колькі можна ўбачыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ахо́п гл. ахапіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ахо́пліваць гл. ахапіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ахо́пны гл. ахапіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ахваці́ць сов., см. ахапі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асягну́ць сов., см. ахапі́ць 3

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обуя́ть сов. ахапі́ць, апанава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)