ахаладзі́цца
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
ахаладжу́ся |
ахало́дзімся |
| 2-я ас. |
ахало́дзішся |
ахало́дзіцеся |
| 3-я ас. |
ахало́дзіцца |
ахало́дзяцца |
| Прошлы час |
| м. |
ахаладзі́ўся |
ахаладзі́ліся |
| ж. |
ахаладзі́лася |
| н. |
ахаладзі́лася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
ахаладзі́ся |
ахаладзі́цеся |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
ахаладзі́ўшыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ахаладзі́цца, ахаладжуся, ахалодзішся, ахалодзіцца; зак.
1. Стаць халодным ці больш халодным; астыць, ахалодаць. Здавалася, што.. [сын] лёг у цяньку на росную яшчэ мураву, каб ахаладзіцца ад веснавой гарачыні, каб адпачыць. Галавач. // Асвяжыцца на паветры; праветрыцца; ахалодаць.
2. перан. Перастаць гарачыцца; астыць. Супакоіўся я крыху, ахаладзіўся. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)