ахаладзе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

1. Стаць халодным, астыць.

Вар ахаладзеў.

2. перан. Стаць абыякавым, больш спакойным.

Ахаладзеў запал і рашучасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ахаладзе́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ахаладзе́ю ахаладзе́ем
2-я ас. ахаладзе́еш ахаладзе́еце
3-я ас. ахаладзе́е ахаладзе́юць
Прошлы час
м. ахаладзе́ў ахаладзе́лі
ж. ахаладзе́ла
н. ахаладзе́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час ахаладзе́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ахаладзе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Стаць халодным, астыць, ахалодаць. Халімон не звяртаў увагі на Патапчыка, а пакручваў прэнт датуль, пакуль ён не ахаладзеў, а тады зноў усунуў у горан. Чарнышэвіч.

2. перан. Страціць сілу пачуцця, свежасць ўспрымання; стаць абыякавым; астыць, ахалодаць. Настрой створаны, глеба гатова, марудзіць нельга, трэба сеяць, каб не спазніцца, каб не ахаладзеў запал і рашучасць. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ахалада́ць

ахаладзець, астыць’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ахалада́ю ахалада́ем
2-я ас. ахалада́еш ахалада́еце
3-я ас. ахалада́е ахалада́юць
Прошлы час
м. ахалада́ў ахалада́лі
ж. ахалада́ла
н. ахалада́ла
Загадны лад
2-я ас. ахалада́й ахалада́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час ахалада́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ахало́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Тое, што і ахаладзець. На дварэ ён [Сымон] трохі ахалодаў, выцер з ілба пот і замкнуў адрыну. Чарнышэвіч. Ахалодаў ён [Зазыба] ужо ў Верамейках — крыўда прайшла. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ача́хнуць, ‑не; пр. ачах, ‑ла; зак.

Стаць халаднейшым; ахаладзіцца, астыць. Печ ачахла. // Стаць меншым, слабейшым. Агонь ачах. // перан. Паспакайнець, астыць, ахаладзець да каго‑, чаго‑н. Пакуль запал мой не ачах, Люблю язду таропкую, Няхай у некага ў вачах І застаюся кропкаю. Гаўрусёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ача́хнуць

1. (астыць) kalt wrden, (sich) bkühlen;

2. перан. (ахаладзець да каго-н., чаго-н.) glichgültig wrden

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

астыць, выстыць, прастыць, ахалодаць, ахаладзець; адубець, зледзянець (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Ахало́на ’прахалода, ахаладжэнне’ (лід., Крывіч, 12, 111). Разам з ахалонуць ’астыць’ (КТС), укр. охолонути, рус. маск. охолонуть, польск. ochłonąć ’стаць халодным’ і ’прыйсці да сябе’ (апошняе з XVIII ст., раней ochłodnąć) ад *o‑xold‑nǫ‑ti, параўн. халодны; звычайна ахалода ’прахалода, ахаладжэнне’, ахаладзець ’стаць халодным’ (Яруш.), ахаладаць ’астыць’ (Янк. III), ахалодаць (Сцяшк., Сцяц.) ад халадзець, халадаць, гл. холад. Аб прадуктыўнасці словаўтваральнай мадэлі ў старабеларускай мове гл. Суф. словообраз. сущ. в вост.-слав. яз. XV–XVII вв. М., 1974, 193; адносна дзеясловаў на ‑ну‑ гл. Трубачоў, Проспект, 16; Эндзелін, РФВ, 18 (1912), 370–372; Сіталаў, Вестник ЛГУ, 20 (1961), 89; Штурм, ZfSl, 8 (1963), 496 і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

засты́ць, ‑стыну, ‑стынеш, ‑стыне; зак.

1. Загусцець, стаць цвёрдым пры ахалоджванні (пра рэчывы). Лой застыў. Смала застыла.

2. Разм. Падмерзнуць, прымерзнуць; пакрыцца лёдам (пра ваду). Тут рачулка зусім не замерзла, толькі, .. запарушаная снегам, застыла. Сачанка.

3. Разм. Моцна змерзнуць, закарчанець. Застыць на марозе. Рукі застылі. // Прастудзіцца. Застыць у дарозе.

4. Астыць, ахаладзець (пра труп).

5. Стаць нерухомым; замерці (звычайна ў якой‑н. позе, у якім‑н. становішчы). Сустрэча была такая нечаканая, што Марылька аж скаланулася і нерухома застыла на месцы. Чарнышэвіч. Маці як несла патэльню на стол, так і застыла з ёю на паўдарозе. Шамякін. // Астацца нерухомым, нязменным (пра выраз твару). Таямнічая ўсмешка з хітрынкай застыла на яго твары. Пестрак. А на твары як застыла, так і не раставала зацятасць і злосць. Адамчык. // перан. Спыніцца ў сваім развіцці. Ведалі і тое, што хлопец не застыў у сваім развіцці, ён працягвае завочна вучыцца ў педінстытуце. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)