ахава́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто ахоўвае што-н.

А. маралі.

|| ж. ахава́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ахава́льнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ахава́льнік ахава́льнікі
Р. ахава́льніка ахава́льнікаў
Д. ахава́льніку ахава́льнікам
В. ахава́льніка ахава́льнікаў
Т. ахава́льнікам ахава́льнікамі
М. ахава́льніку ахава́льніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ахава́льнік м. охрани́тель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ахава́льнік, ‑а, м.

Той, хто ахоўвае што‑н. ад нядобразычлівых замахаў каго‑н., робіць недатыкальным што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

охрани́тель ахава́льнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ахава́льніца, ‑ы, ж.

Жан. да ахавальнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КАНСЕРВА́ТАР (ад лац. conservator ахавальнік),

1) прыхільнік кансерватыўных поглядаў, праціўнік прагрэсу і пераўтварэнняў (у паліт. жыцці, л-ры і мастацтве, навуцы).

2) Член кансерватыўных партый у Вялікабрытаніі, Даніі, Нарвегіі і інш. краінах (гл. Кансерватыўная партыя Вялікабрытаніі).

т. 7, с. 590

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кансерва́тар

(лац. conservator = ахавальнік)

1) чалавек старых, аджыўшых поглядаў, праціўнік новага, прагрэсіўнага;

2) член кансерватыўнай партыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)