афсе́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. афсе́тны афсе́тная афсе́тнае афсе́тныя
Р. афсе́тнага афсе́тнай
афсе́тнае
афсе́тнага афсе́тных
Д. афсе́тнаму афсе́тнай афсе́тнаму афсе́тным
В. афсе́тны (неадуш.)
афсе́тнага (адуш.)
афсе́тную афсе́тнае афсе́тныя (неадуш.)
афсе́тных (адуш.)
Т. афсе́тным афсе́тнай
афсе́тнаю
афсе́тным афсе́тнымі
М. афсе́тным афсе́тнай афсе́тным афсе́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

афсе́тны полигр. офсе́тный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

афсе́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне Да афсету. Афсетны друк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

афсе́тны:

афсе́тная машы́на палігр. ffsetdruckmaschine f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

афсе́т, -у, Ме́це, м. (спец.).

Тое, што і афсетны друк, спосаб друкавання, пры якім фарба перадаецца з друкарскай формы на гумавую паверхню, а з яе на паперу.

|| прым. афсе́тны, -ая, -ае.

Друкарскія афсетныя машыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

афсе́тны

(ад афсет);

а. друк — тое, што і афсет.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Афсетны друк 2/9—10; 3/318; 6/390; 8/474; 9/132

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АФСЕ́ТНЫ ДРУК,

афсет (англ. offset), спосаб друкавання, пры якім фарба з друкарскай формы перадаецца пад ціскам на паверхню гумаватканіннага палатна, а з яго на паперу ці інш. матэрыялы. Бывае плоскі (друкарская форма плоская), высокі (друкавальныя элементы формы ўзвышаюцца) і глыбокі (друкавальныя элементы формы паглыбленыя).

Прынцып афсетнага друку прапанаваны ў ЗША (1905) пры стварэнні афсетнай друкарскай машыны. Засн. на выбіральнасці змочвання друкарскай формы фарбамі і вадой, што дасягаецца спец. фізіка-хім. апрацоўкай паверхні формы. У працэсе афсетнага друку форму па чарзе змочваюць вадой і накатваюць фарбы, пасля чаго пад ціскам уводзяць у кантакт з паверхняй гумаватканіннай пласціны, а апошнюю — з паперай ці інш. матэрыялам. Адбываецца двухразовая перадача адлюстравання, папера не ўваходзіць у непасрэдны кантакт з формай, што памяншае знос формы, павялічвае скорасць і паляпшае якасць друкавання. Для афсетнага друку выкарыстоўваюць ратацыйныя (гл. Ратапрынт) і афсетныя друкарскія машыны. З дапамогай афсетнага друку вырабляюць чорна-белую і шматколерную друкарскую прадукцыю. Атрымліваюць пашырэнне заснаваныя на электронных і камп’ютэрных сістэмах спосабы афсетнага друку, якія дазваляюць выключаць шэраг прамежкавых тэхнал. працэсаў у ім з паляпшэннем якасці гатовай прадукцыі і скарачэннем затрат часу на яе выраб.

т. 2, с. 142

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

офсе́тный афсе́тны;

офсе́тная печа́ть афсе́тны друк.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ратапры́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Друкарская машына малога фармату для друкавання малатыражных выданняў з машынапіснага тэксту, а таксама спосаб такога друкавання (афсетны).

|| прым. ратапры́нтны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)