АФРЫКА́НСКАЕ ПРО́СА, негрыцянскае проса,

перыстамяшэй амерыканскі (Pennisetum americanum),

гібрыдная кветкавая расліна сям. метлюжковых з роду перыстамяшэй. Радзіма — Афрыка. Культывуецца ў засушлівых раёнах Афрыкі і Азіі, менш на Пд Еўропы, Амерыкі і Аўстраліі.

Аднагадовая травяністая расліна са шматлікімі высокімі (да 3 м і больш) сцёбламі і доўгім шырокім лісцем. Суквецце — густая цыліндрычная або эліпсападобная, коласападобная мяцёлка. Зярняўкі авальна-яйцападобныя або грушападобныя; белыя або шэрыя, багатыя бялком (12—13%), крухмалам (да 60%) і алеем (да 7%). Збожжавая і кармавая святло- і цеплалюбівая, засухаўстойлівая расліна, непатрабавальная да глебавых умоў. Размнажаюць насеннем. Апрацоўваецца, як прапашная культура.

Г.​У.​Вынаеў.

Афрыканскае проса.

т. 2, с. 141

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Афрыканскае дэмакратычнае аб’яднанне 6/582; 10/354

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

афрыка́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. афрыка́нскі афрыка́нская афрыка́нскае афрыка́нскія
Р. афрыка́нскага афрыка́нскай
афрыка́нскае
афрыка́нскага афрыка́нскіх
Д. афрыка́нскаму афрыка́нскай афрыка́нскаму афрыка́нскім
В. афрыка́нскі (неадуш.)
афрыка́нскага (адуш.)
афрыка́нскую афрыка́нскае афрыка́нскія (неадуш.)
афрыка́нскіх (адуш.)
Т. афрыка́нскім афрыка́нскай
афрыка́нскаю
афрыка́нскім афрыка́нскімі
М. афрыка́нскім афрыка́нскай афрыка́нскім афрыка́нскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

азія́цка-афрыка́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. азія́цка-афрыка́нскі азія́цка-афрыка́нская азія́цка-афрыка́нскае азія́цка-афрыка́нскія
Р. азія́цка-афрыка́нскага азія́цка-афрыка́нскай
азія́цка-афрыка́нскае
азія́цка-афрыка́нскага азія́цка-афрыка́нскіх
Д. азія́цка-афрыка́нскаму азія́цка-афрыка́нскай азія́цка-афрыка́нскаму азія́цка-афрыка́нскім
В. азія́цка-афрыка́нскі (неадуш.)
азія́цка-афрыка́нскага (адуш.)
азія́цка-афрыка́нскую азія́цка-афрыка́нскае азія́цка-афрыка́нскія (неадуш.)
азія́цка-афрыка́нскіх (адуш.)
Т. азія́цка-афрыка́нскім азія́цка-афрыка́нскай
азія́цка-афрыка́нскаю
азія́цка-афрыка́нскім азія́цка-афрыка́нскімі
М. азія́цка-афрыка́нскім азія́цка-афрыка́нскай азія́цка-афрыка́нскім азія́цка-афрыка́нскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

і́нда-афрыка́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. і́нда-афрыка́нскі і́нда-афрыка́нская і́нда-афрыка́нскае і́нда-афрыка́нскія
Р. і́нда-афрыка́нскага і́нда-афрыка́нскай
і́нда-афрыка́нскае
і́нда-афрыка́нскага і́нда-афрыка́нскіх
Д. і́нда-афрыка́нскаму і́нда-афрыка́нскай і́нда-афрыка́нскаму і́нда-афрыка́нскім
В. і́нда-афрыка́нскі (неадуш.)
і́нда-афрыка́нскага (адуш.)
і́нда-афрыка́нскую і́нда-афрыка́нскае і́нда-афрыка́нскія (неадуш.)
і́нда-афрыка́нскіх (адуш.)
Т. і́нда-афрыка́нскім і́нда-афрыка́нскай
і́нда-афрыка́нскаю
і́нда-афрыка́нскім і́нда-афрыка́нскімі
М. і́нда-афрыка́нскім і́нда-афрыка́нскай і́нда-афрыка́нскім і́нда-афрыка́нскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

трубказу́б, ‑а, м.

Афрыканскае млекакормячае з дробным шчаціннем на целе і зубамі ў форме мноства тонкіх вертыкальных трубак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АФРЫКА́НСКАЯ АРГАНІЗА́ЦЫЯ ІНТЭЛЕКТУА́ЛЬНАЙ УЛА́СНАСЦІ (African Intelectual Property Organization). Створана ў 1962 як Афрыканскае ведамства прамысл. уласнасці. Уваходзяць 12 краін. Штаб-кватэра ў г. Яўндэ (Камерун). Мэта дзейнасці — спрыяць ахове літ. і мастацкіх твораў, прызнанню культ. і сац. каштоўнасці мастацкай і літ. уласнасці; дапамагаць у стварэнні нац. асацыяцый аўтараў.

т. 2, с. 141

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДРАКО́НАВА ДРЭ́ВА (Dracaena draco),

кветкавая расліна з роду драцэна. Эндэмік Канарскіх а-воў.

Шматгадовая дрэвападобная расліна выш. больш за 20 м, дыям. ствала каля асновы да 4 м. Характэрны другасны рост у таўшчыню. Лісце доўгае, скурыстае, шорсткае, размешчана пучкамі на канцах галінак. Кветкі буйныя, двухполыя, сабраны ў пучкі па 2—4. Тэхн., лек. і дэкар. расліна. З надрэзаў кары выцякае чырв. смала (т. зв. «драконава кроў»), з якой атрымліваюць лак. Валокны лістоў выкарыстоўваюць для пляцення. Д.д. называюць таксама некаторыя інш. віды драцэны (напр., амбет, ці афрыканскае Д.д., кінаварна-чырвоная, камбаджыйская, расколатае ці самалійскае Д.д.), якія выдзяляюць крывава-чырвоную смалу.

Г.​У.​Вынаеў.

Драконава дрэва.

т. 6, с. 196

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАРТЭ́Н ДЗЮ ГАР ((Martin du Gard) Ражэ) (23.3.1881, г. Нёі-сюр-Сен, Францыя — 22.8.1958),

французскі пісьменнік. Скончыў Эколь дэ Шарт (1905). У раманах «Станаўленне» (1909), «Жан Баруа» (1913) праблемы станаўлення чалавека, пошукі сэнсу жыцця. Асн. твор — раман-хроніка «Сям’я Цібо» (т. 1—8, 1922—40), у якім адлюстравана франц. рэчаіснасць пач. 20 ст. Аўтар фарсаў «Завяшчанне дзядзечкі Лелё» (1920), «Вадзянка» (1928), псіхал. драмы «Маўклівы» (1932), аповесцей «Афрыканскае прызнанне» (1931), «Старая Францыя» (1933). Яго творам уласцівы характэрныя рысы франц. класічнай л-ры: панарамнасць, нар. этычны пафас, высокі напал пачуццяў, выразнасць думкі. Напісаў «Нататкі пра Андрэ Жыда» (1951), «Аўтабіяграфічныя і літаратурныя ўспаміны» (1955). Нобелеўская прэмія 1937.

Тв.:

Рус. пер. — Жан Баруа. М., 1958;

Семья Тибо. Т. 1—2. М., 1972—87.

Літ.:

Наркирьер Ф.С. Роже Мартен дю Гар: Критико-биогр. очерк. М., 1963.

Р.Мартэн дзю Гар.

т. 10, с. 141

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАВУКО́ВА-ПАПУЛЯ́РНАЯ ЛІТАРАТУ́РА,

творы пра з’явы прыроды, аб’екты навакольнага свету, навук. праблемы, пра вучоных, грамадскіх і культ. дзеячаў, адрасаваныя шырокім масам; своеасаблівае спалучэнне навук. дакладнасці і мастацкасці. Жанры Н.-пл.: публіцыстычны артыкул, праблемны нарыс, дакумент. аповесць, успаміны, біяграфія, апавяданне, падарожны дзённік, навук.-маст. твор.

Першы твор Н.-пл. — «Аб прыродзе рэчаў» Лукрэцыя Кара (1 ст. да н.э.). Да твораў гэтага жанру належаць «Ліст пра карыснасць шкла» М.​В.​Ламаносава, «Жыццё жывёл» А.​Э.​Брэма (т. 1—6, 1863—69), «Жыццё расліны» К.​А.​Ціміразева (1878), «Фізіялагічныя нарысы» І.​М.​Сечанава (1884), «Загадкі свету» Э.​Гекеля (1899) і інш. У 20 ст. шэраг навук.папулярных твораў стварылі К.​Паустоўскі, С.​Вавілаў, В.​Біянкі, Б.​Жыткоў, Я.​І.​Перэльман, А.​Азімаў, Л. дэ Бройль, М.​Гарднер, А.​Кларк, Ж.​І.​Кусто, Т.​Хеердал і інш.

На Беларусі рысы асветнага і папулярызатарскага падыходу да важных філас.-светапоглядных і грамадска-паліт. праблем выяўляліся ў прадмовах Ф.​Скарыны, «Катэхізісе» С.​Буднага (1562), творах М.​Сматрыцкага, гіст. хранографах 17—18 ст. У 19 ст. элементы Н.-пл. мелі краязн. працы К.​Тышкевіча «Вілія і яе берагі», Ю.​Крашэўскага «Пінск і яго ваколіцы», У.​Сыракомлі «Вандроўю па маіх былых ваколіцах», П.​Шпілеўскага «Падарожжа па Палессі і Беларускім краі» і інш. Развіццё Н.-пл. на пач. 20 ст. звязана з газ. «Наша ніва», дзе друкаваліся матэрыялы пра родны край, яго гісторыю, славутых дзеячаў. У час, «Лучынка» (1914) Цётка (А.​Пашкевіч) змясціла нарысы «Пералётныя птушкі», «Успаміны з паездкі ў Фінляндыю», «З дарогі». У 1914—15 М.​Багдановіч выдаў шэраг брашур, у якіх паказаў роднасць слав. народаў. Сярод твораў Н.-пл. пасля 1917 — аповесць Я.​Маўра «Чалавек ідзе!..» (1926—27), Ю.​Віцьбіча «Плыве з-пад Святое гары Нёман...» (ч. 1, 1956), кнігі В.​Вольскага «Афрыканскае падарожжа» (1963) і «Падарожжа па краіне беларусаў» (1968), У.​Караткевіча «Зямля пад белымі крыламі», П.​І.​Клімука «Зоры — побач», В.​Рабцэвіча «Аб чым расказваюць манеты» (2-е выд.; усе 1977) і інш. Н.-пл. апошніх дзесяцігоддзяў прадстаўлена творамі У.​Арлова «Асветніца з роду Усяслава: Ефрасіння Полацкая», А.​Цітова «Гарадская геральдыка Беларусі» (абодва 1989), М.​Гайдука «Паратунак» (1993), У.​Емяльянчыка «Паланез для касінераў», К.​Тарасава «Памяць пра легенды» (2-е выд.; абодва 1994), С.​Цярохіна «Многія прыйдуць пад імем маім» (1995), В.​Чаропкі «Уладары Вялікага княства» (1996) і інш.

т. 11, с. 108

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)