афо́рт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. афо́рт афо́рты
Р. афо́рта афо́ртаў
Д. афо́рту афо́ртам
В. афо́рт афо́рты
Т. афо́ртам афо́ртамі
М. афо́рце афо́ртах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

афо́рт, -а, М -рце, мн. -ы, -аў, м.

Гравюра на медзі або цынку з малюнкам, пратраўленым кіслатой, а таксама адбітак з такой гравюры.

Выстаўка афортаў.

|| прым. афо́ртны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

афо́рт м., иск. офо́рт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

афо́рт, ‑а, М ‑рце, м.

Від гравюры на метале, у якім паглыбленыя элементы робяцца траўленнем металу кіслотамі, а таксама адбітак з такой гравюры. Афорты Рэмбранта.

[Фр. eau-forte — азотная кіслата.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АФО́РТ

(франц. eau-forte літар. азотная кіслата),

від гравюры на метале, у якой паглыбленыя элементы друкарскай формы ствараюцца траўленнем металу кіслотамі.

Металічную пласціну («дошку») пакрываюць кіслотаўстойлівым лакам, потым гравіравальнай іголкай, якая знімае лак і агаляе метал, наносяць малюнак. Змясціўшы «дошку» ў кіслату, пратраўліваюць метал, што паглыбляе след ад іголкі. Малюнак запаўняюць фарбай. Адбіткі з дапамогай спец. станка пераносяць на вільготную паперу. У шырокім сэнсе афорт уключае і інш. віды гравюры з траўленнем: акватынту, лавіс, мяккі лак; можа спалучацца з «сухой іголкай» і гравюрай разцом. Афорт узнік у Зах. Еўропе на пач. 16 ст. (Д.Хопфер, А.Дзюрэр у Германіі, У.Граф у Швейцарыі). Развіццё атрымаў у творчасці мастакоў 17—19 ст.: Ж.Кало (Францыя), Рэмбранта, Дж.Піранезі (Італія), Ф.Гоі (Іспанія). Да афорта звяртаюцца ў 20 ст. Ф.Брэнгвін (Вялікабрытанія), К.Кольвіц (Германія) і інш.

На Беларусі першыя афортныя творы (медзярыт) з’явіліся ў 16 ст. (Карта Полацкай зямлі і План Полацка, абодва 1579). У 1980—90-я г. ў тэхніцы афорта выконваюцца асобныя творы і цыклы, прысвечаныя гісторыі і сучаснасці (Л.Ран, А.Кашкурэвіч, Л.Асецкі, А.Паслядовіч, Г.Паплаўскі, М.Басалыга, М.Барздыка, В.Баранаў, С.Герус, С.Балянок, Ю.Падолін і інш.).

М.М.Паграноўскі.

т. 2, с. 136

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

афо́рт м маст Raderung f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

афо́рт

(фр. eau-forte = азотная кіслата)

від гравюры на метале, атрыманай траўленнем азотнай кіслатой папярэдне нанесенага на ім малюнка, а таксама адбітак з такой гравюры.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

офо́рт иск. афо́рт, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

etching [ˈetʃɪŋ] n.

1. гравю́ра, афо́рт

2. гравірава́нне; гравіро́ўка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Raderung

f -, -en гравю́ра, афо́рт

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)