афо́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. афо́нскі афо́нская афо́нскае афо́нскія
Р. афо́нскага афо́нскай
афо́нскае
афо́нскага афо́нскіх
Д. афо́нскаму афо́нскай афо́нскаму афо́нскім
В. афо́нскі (неадуш.)
афо́нскага (адуш.)
афо́нскую афо́нскае афо́нскія (неадуш.)
афо́нскіх (адуш.)
Т. афо́нскім афо́нскай
афо́нскаю
афо́нскім афо́нскімі
М. афо́нскім афо́нскай афо́нскім афо́нскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Афонскі С. М. 12/525

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

НЯЧУ́Й-ЛЯВІ́ЦКІ (сапр. Лявіцкі) Іван Сямёнавіч

(25.11.1838, г.п. Сцяблёў Чаркаскай вобл., Украіна — 15.4.1918),

украінскі пісьменнік; пачынальнік жанру сац. аповесці і рамана ва ўкр. л-ры. Скончыў Кіеўскую духоўную акадэмію (1865). Друкаваўся з 1868. Лёс і праблемы сялянства, рабочых прыгоннай і паслярэформеннай Украіны адлюстраваў у сац.-бытавых аповесцях «Мікола Джэра» (1878), «Сям’я Кайдаша» (1879), «Бурлачка» (1880), ідэйныя пошукі інтэлігенцыі — у вострасац. раманах і аповесцях «Хмары» (1874), «Над Чорным морам» (1890), «Неаднолькавымі сцежкамі» (1910), «На гастролях у Мікіцянах» (1911) і інш. Многія яго творы маюць ярка выражаную сатыр. афарбоўку: камедыі «На Кажумяках» (1875), «Галоднаму і апенькі — мяса» (1887), аповесці і апавяданні «Старасвецкія бацюшкі і матушкі» (1884—85), «Афонскі прайдзісвет» (1890), «Сярод ворагаў» (1893), «Старыя гулякі» (1897), «Тэлеграма Грыцу Бындзе» (1911), «Вясковая старшына балюе» (1912). Аўтар гіст. п’ес «Маруся Багуслаўка» (1875), «У дыме і полымі» (1910) і рамана «Князь Ерамія Вішнявецкі» (апубл. 1932). У творах нац. самабытныя характары, каларытныя пейзажныя замалёўкі. Выступаў як літ. крытык, пісаў навук.-папулярныя працы па гісторыі, лінгвістыцы, этнаграфіі, фалькларыстыцы.

Тв.:

Зібрання творів. Т. 1—10. Київ, 1965—68;

Рус. пер.Избр. произв. Т. 1—2. М., 1956;

Повести и рассказы. М., 1964.

т. 11, с. 422

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)