Аферэнтныя нервовыя валокны, гл. Адчувальныя нервовыя валокны

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АФЕРЭ́НТНЫЯ НЕРВО́ВЫЯ ВАЛО́КНЫ,

гл. Цэнтраімклівыя нервовыя валокны.

т. 2, с. 132

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аферэ́нтны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аферэ́нтны аферэ́нтная аферэ́нтнае аферэ́нтныя
Р. аферэ́нтнага аферэ́нтнай
аферэ́нтнае
аферэ́нтнага аферэ́нтных
Д. аферэ́нтнаму аферэ́нтнай аферэ́нтнаму аферэ́нтным
В. аферэ́нтны (неадуш.)
аферэ́нтнага (адуш.)
аферэ́нтную аферэ́нтнае аферэ́нтныя (неадуш.)
аферэ́нтных (адуш.)
Т. аферэ́нтным аферэ́нтнай
аферэ́нтнаю
аферэ́нтным аферэ́нтнымі
М. аферэ́нтным аферэ́нтнай аферэ́нтным аферэ́нтных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

НЕ́РВЫ (лац. nervus ад грэч. neuron нерв, жыла),

цяжы нервовай тканкі, што звязваюць мозг і нервовыя вузлы з інш. тканкамі і органамі цела. Утвораны пучкамі нерв. валокнаў — адросткамі нейронаў (аксоны разам з іх абалонкамі), якія праводзяць нерв. імпульс. Звычайна Н. маюць 10​3—10​4 валокнаў. Па кожнаму валакну імпульс распаўсюджваецца ізалявана. Адрозніваюць Н. чуллівыя (аферэнтныя, цэнтраімклівыя), рухальныя (эферэнтныя, цэнтрабежныя) і змешаныя. У пазваночных жывёл і чалавека ад галаўнога мозга адыходзяць чэрапнамазгавыя нервы, ад спіннога — спіннамазгавыя нервы. Некалькі суседніх Н. утвараюць нерв. спляценні (сеткавыя злучэнні нерв. валокнаў, якія забяспечваюць чуллівую і рухальную інервацыю скуры, шкілетных мышцаў і ўнутр. органаў пазваночных жывёл і чалавека). Паводле характару інервацыі органаў Н. класіфікуюць на вегетатыўныя і саматычныя. Іх сукупнасць утварае перыферычную нерв. сістэму.

А.​С.​Леанцюк.

т. 11, с. 292

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)