афарбо́ўваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. афарбо́ўваю афарбо́ўваем
2-я ас. афарбо́ўваеш афарбо́ўваеце
3-я ас. афарбо́ўвае афарбо́ўваюць
Прошлы час
м. афарбо́ўваў афарбо́ўвалі
ж. афарбо́ўвала
н. афарбо́ўвала
Загадны лад
2-я ас. афарбо́ўвай афарбо́ўвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час афарбо́ўваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

афарбо́ўваць несов.

1. окра́шивать, выкра́шивать;

2. перен. (накладывать отпечаток) окра́шивать;

1, 2 см. афарбава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

афарбо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да афарбаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жаўці́ць, жаўчу́, жо́ўціш, жо́ўціць; незак., што.

Рабіць жоўтым, афарбоўваць у жоўты колер.

|| зак. вы́жаўціць, -жаўчу, -жаўціш, -жаўціць; -жаўцены (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пігментава́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ту́е; -тава́ны; зак. і незак., што (спец.).

Афарбаваць (афарбоўваць) тканкі арганізма пігментам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПРАМЫ́Я ФАРБАВА́ЛЬНІКІ, субстантыўныя фарбавальнікі,

водарастваральныя арган. фарбавальнікі, здольныя афарбоўваць тэкстыльныя матэрыялы непасрэдна («прама», без пратраў) з водных раствораў. Сарбіруюцца валокнамі і ўтрымліваюцца на іх сіламі Ван-дэр-Ваальса, за кошт вадародных і інш. сувязей. Паводле хім. класіфікацыі — пераважна ды- і поліазафарбавальнікі (гл. Азафарбавальнікі), у т. л. металзмяшчальныя. Простыя для скарыстання, утвараюць афарбоўкі ўсіх колераў. Выкарыстоўваюць пераважна для афарбоўвання тэкст. матэрыялаў з цэлюлозных валокнаў (баваўняных швейных нітак, пражы, трыкатажнага палатна і інш.), радзей — з натуральнага шоўку і поліаміднага валакна. Пры дапамозе П.ф. можна афарбоўваць скуру і футравую аўчыну.

т. 13, с. 11

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

афарбо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. афарбоўваць — афарбаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

афарбо́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да афарбавацца.

2. Зал. да афарбоўваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зеляні́ць, зеляню, зяленіш, зяленіць; зак., што.

Рабіць зялёным, афарбоўваць у зялёны колер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

pigmentíeren vt афарбо́ўваць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)