АТЭРЫ́НЫ
(Atherina),
род марскіх рыб атр. атэрынападобных. 5 відаў і 1 падвід. Жывуць у Чорным, Азоўскім, Каспійскім, Міжземным м. Вядомы з эацэну. Лайб. пашыраны атэрына паўднёваеўрапейская (Atherina boyeri) і яе падвід — атэрына каспійская (Atherina var caspia).
Даўж. да 15 см. Трымаюцца ў пелагіялі. Заходзяць у прэсныя і салёныя (да 45‰) воды. Палавой спеласці дасягаюць на 2-м годзе жыцця. Нерастуюць з сак. да верасня. Кормяцца зоапланктонам. Маюць прамысл. значэнне.
т. 2, с. 82
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
атэры́ны
(н.-лац. atherina)
род марскіх рыб атрада атэрынападобных; жывуць у Чорным, Азоўскім, Каспійскім, Міжземным морах, маюць прамысловае значэнне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)