Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТС (аўтаматычная тэлефонная станцыя) Fernmeldeamt n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
АЎТАМАТЫ́ЧНАЯ ТЭЛЕФО́ННАЯ СТА́НЦЫЯ (АТС),
комплекс тэхнічных сродкаў для аўтам. камутацыі каналаў сувязі тэлефоннай сеткі. У залежнасці ад ролі і месца АТС адрозніваюць мясцовыя (устаноўча-вытворчыя, гар. і сельскія), міжгароднія і міжнар.АТС, а таксама тэлефонныя вузлы. Паводле тыпу камутацыйных прылад бываюць: дэкадна-крокавыя (пабудаваныя ў канцы 19 ст.), каардынатныя (1920-я г.), квазіэлектронныя (1960-я г.), электронныя (1970-я г.), з 1980-х г. — лічбавыя АТС (электронныя АТС з перадачай лічбавых сігналаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭЛЕФО́ННАЯ ПАДСТА́НЦЫЯ,
асобны (тэрытарыяльна вынесены) камплект абсталявання АТС для абслугоўвання групы абанентаў, што звязаны з ёй злучальнымі лініямі; частка тэлефонных сетак. Сувязь паміж абанентамі ажыццяўляецца непасрэдна праз Т.п., мінаючы АТС (без займання злучальных ліній).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЗО́НАЎ Ігар Сяргеевіч (н. 27.3.1951, г. Магілёў),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д-ртэхн.н. (2003). Скончыў Магілёўскі маш.-буд.ін-т (1973), дзе і працаваў (з 1987 заг. кафедры, з 1992 дэкан буд. ф-та, з 1998 рэктар). З 2000 рэктар Магілёўскага тэхн. ун-та, з 2003 рэктар Беларуска-Расійскага ун-та. Навук. працы па дынаміцы руху, сістэмах аўтам. кіравання мабільных колавых машын. Распрацаваў навук. асновы новай канцэпцыі дынамічнага рэгулявання рэжымаў руху поўнапрывадных колавых машын.
Тв.:
Циркуляция мощности в полноприводных АТС // Авгомобил. пром-сть. 2000. № 5;
Стратегия управления полноприводных АТС // Автомобил. пром-сть. 2000. № 8;
Динамическое регулирование режимов движения полноприводных колесных машин. Мн., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭЛЕФО́ННАЯ СТА́НЦЫЯ,
збудаванне з комплексам абсталявання і прылад для камутацыі (злучэння з наступным раз’яднаннем) абанентаў тэлефоннай сеткі. У аўтам. Т.с. (АТС) камутацыя ажыццяўляецца аўтаматычна з дапамогай камутацыйных прыстасаванняў, што кіруюцца імпульсамі току (іх колькасць адпавядае нумару абанента). Гл. таксама Аўтаматычная тэлефонная станцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДЗІ́ШЧА,
пасёлак у Пінскім р-не Брэсцкай вобл., на р. Ясельда і Палескім возеры. На аўтадарозе Пінск—Лунінец. Цэнтр сельсавета. За 12 км на ПнУ ад г. Пінск, 187 км ад Брэста, 0,5 км ад чыг. ст. Ясельда, 938 ж., 290 двароў (1996). Мэблевая ф-ка, АТС, камбінат быт. абслугоўвання. Сярэдняя школа, дзіцячы сад, клуб, б-ка, аптэка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — манастырскі будынак (18 ст.). Каля вёскі археал. помнікі — Гарадзішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЕ ВЫТВО́РЧАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ ВЫЛІЧА́ЛЬНАЙ ТЭ́ХНІКІЗасн. ў 1974 у Мінску на базе Мінскага з-да электронных выліч. машын (пабудаваны ў 1956—59 як з-дматэм. машын). З 1967 з-д электронных выліч. машын, з 1974 галаўное прадпрыемства гэтага аб’яднання. У 1974 уведзены ў дзеянне Мінскі з-двыліч. тэхнікі, у 1979 — Мінскі з-д вузлоў (па вытв-сці шматслойных друкаваных плат). Асн. прадукцыя (1999): электронныя АТС сям’і «Бэта», персанальныя камп’ютэры ВМ-2002, універсальныя ЭВМ «Мінск-9000», лічыльнікі ўліку цяпла і вады, касавыя апараты, быт. святлотэхн. прылады і інш.
Цэх наладкі ЭВМ на Мінскім вытворчым аб’яднанні вылічальнай тэхнікі.