атараксі́я

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. атараксі́я
Р. атараксі́і
Д. атараксі́і
В. атараксі́ю
Т. атараксі́яй
атараксі́яю
М. атараксі́і

Іншыя варыянты: атара́ксія.

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

атара́ксія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. атара́ксія
Р. атара́ксіі
Д. атара́ксіі
В. атара́ксію
Т. атара́ксіяй
атара́ксіяю
М. атара́ксіі

Іншыя варыянты: атараксі́я.

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

атара́ксі́я ж., филос. атара́кси́я

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АТАРА́КСІЯ

(ад грэч. ataraxia спакойнасць),

паняцце стараж.-грэч. этыкі пра ціхамірнасць і душэўны спакой як мэту і форму паводзін. Ант. мысліцелі лічылі, што атараксія садзейнічае непрадузятаму роздуму. Калі матэрыялісты (Дэмакрыт, Эпікур, Лукрэцый) бачылі гэты шлях у пазнанні свету, пераадоленні страху і трывог, у дасягненні душэўнага спакою і ўнутранай гармоніі, то ў этыцы прыхільнікаў скептыцызму (Пірон) атараксія дасягаецца ўстрыманнем ад суджэнняў пра дабро і зло, ісціннае і памылковае, прымірэннем з рэальнасцю (гл. таксама Апатыя). Атараксія, узведзеная ў этычны прынцып, супярэчыць актыўнай, сацыяльна-дзейснай жыццёвай пазіцыі.

т. 2, с. 69

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

атара́ксія

(гр. ataraksia)

стан душэўнага спакою, да якога, на думку некаторых старажытнагрэчаскіх філосафаў, павінен імкнуцца мудрэц.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

атара́кси́я филос. атара́ксі́я, -сі́і ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)