Аталіты 1/548; 9/135; 10/57

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

аталі́ты

(ад гр. us, otos = вуха + -літ)

цвёрдыя ўтварэнні, якія з’яўляюцца часткай органа раўнавагі многіх жывёл; змяшчаюцца ў вестыбулярным апараце.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аталі́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. аталі́т аталі́ты
Р. аталі́та аталі́таў
Д. аталі́ту аталі́там
В. аталі́т аталі́ты
Т. аталі́там аталі́тамі
М. аталі́це аталі́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

статалі́ты

(ад гр. statos = які стаіць + -літ)

1) тое, што і аталіты;

2) дробныя рухомыя крухмальныя зярняты ў клетках растучых частак раслін.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)