АТАКАМІ́Т
(ад назвы прав. Атакама ў Чылі),
мінерал, гідраксілхларыд медзі 4[Cu2Cl(OH)3]. Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Звычайна ў выглядзе агрэгатаў тонкіх крышталёў, валакністых або зярністых агрэгатаў. Колер травяніста-зялёны. Празрысты да паўпразрыстага. Бляск алмазны да шклянога. Цв. 3—3,5. Шчыльн. 3,75—3,77 г/см³. Мінерал зоны акіслення медных радовішчаў у арыдных абласцях. Другарадная руда медзі.
т. 2, с. 65
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
атакамі́т
(ад ісп. Atacama = назва правінцыі ў Чылі)
мінерал, гідраксілхларыд медзі травяніста-зялёнага колеру; другарадная руда медзі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)